Пакупніцкая здольнасць беларускага экспарту ў студзені—верасні 2013 года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам зменшылася на 20,9%.
Як растлумачылі ў Белстаце, гэта адбылося «ў выніку неспрыяльных цэнавых умоў знешняга гандлю і падзення фізічнага аб'ёму паставак тавараў на знешні рынак». Змяншэнне вартасных аб'ёмаў экспарту і імпарту тавараў у студзені—верасні 2013 года «абумоўлена падзеннем сярэдніх цэн і фізічных аб'ёмаў паставак».
У параўнанні са студзенем—вераснем 2012 года таварная маса экспарту зменшылася на 20,3%, імпарту — на 8,1%. Сярэднія цэны экспарту зменшылася на 1,3%, імпарту — на 0,5%.
Найбольш істотна скараціліся фізічныя аб'ёмы экспарту інвестыцыйных (на 14,6%) і прамежкавых (на 27,4%) тавараў, у тым ліку энергетычных (на 23%) і іншых прамежкавых (на 31,4%) тавараў.
Зніжэнне сярэдніх цэн экспарту назіралася па групе прамежкавых тавараў (на 3,2%), што выклікана падзеннем цэн на энерганосьбіты (на 6,4%). Па імпарце найбольш нізкае значэнне індэксаў сярэдніх цэн і фізічнага аб'ём склалася ў групе энергетычных тавараў (98,5 і 66,1%).
У студзені—верасні 2013 года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам істотна скараціўся фізічны аб'ём экспарту седлавых цягачоў (у 1,9 разу), грузавых аўтамабіляў (на 26,8%), трактароў (на 18,5%), нафтапрадуктаў (на 22,8%), калійных угнаенняў (на 10,6%).
Разам з тым адбылося значнае павелічэнне фізічных аб'ёмаў паставак на экспарт звадкаванага газу (на 25,1%), азотных угнаенняў (на 22,9%), мяса і мясных субпрадуктаў (на 14,7%), тары пластмасавай (на 14,1%), мэблі, уключаючы медыцынскую (на 15,7%), малака і малочнай прадукцыі (на 11,3%).
Зніжэнне сярэдніх цэн экспарту назіралася на звадкаваны газ (на 18,1%), калійныя ўгнаенні (на 14,1%), шыны (на 12,4%), азотныя ўгнаенні (на 10,7%), нафтапрадукты (на 9,8%).
Па імпарце істотна скараціліся пастаўкі ў натуральным выражэнні нафтапрадуктаў (аб'ём увозу ў студзені—верасні 2013 года склаў толькі 1,2% да ўзроўню студзеня—верасня 2012 года), зерневых культур (39,4%). Адначасова значна вырас фізічны аб'ём імпарту грузавых аўтамабіляў (у 3 разы), вылічальных машын (у 2,3 разу), апаратуры сувязі (на 44,5%).
Зніжэнне сярэдніх цэн імпарту назіралася на вылічальныя машыны для аўтаматычнай апрацоўкі інфармацыі (на 38,3%), аўтамабілі грузавыя (на 23,9%), каўчук сінтэтычны (на 24,2%), цукар-сырэц (на 17,1%), рухавікі ўнутранага згарання (на 16,2%), чорныя металы (на 12,1%).
Каментары