Свет11

Падзенне Берлусконі

У Італіі сенат прагаласаваў за скасаванне сенатарскіх паўнамоцтваў Сільвіа Берлусконі.

Рашэнне было прынята ў ходзе адкрытага галасавання. 192 сенатары прагаласавалі за выключэнне Берлусконі, 113 — супраць, яшчэ двое — устрымаліся ад галасавання. Былога прэм'ер-міністра Італіі пазбавілі таксама парламенцкага імунітэту.

1 жніўня 2013 г. Вярхоўны касацыйны суд Італіі пацвердзіў прысуд, вынесены раней у дачыненні да Берлусконі па справе аб падатковых махінацыях у холдынгу Mediaset. Берлусконі быў асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Раней паведамлялася, што палітык папрасіў адкласці галасаванне аб яго выключэнні з сената.

Былы прэм'ер, які займаў цэнтральнае месца ў палітычным жыцці Італіі амаль два дзесяцігоддзі, ужо заклікалі сваіх прыхільнікаў да акцый пратэсту.

Прыхільнікі Берлусконі сабраліся ў Рыме на дэманстрацыю супраць, як яны выяўляюцца, палітычнай вендэты, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Расіі зацвердзіў падтрымку для прадпрымальнікаў, пацярпелых ад атак дронаў на Wildberries

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць