Эканоміка33

Валютная выручка Беларусі скарацілася на $6,5 млрд

 Беларусь скараціла валютную выручку ў студзені—кастрычніку на 15,1% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Паводле інфармацыі, за згаданы перыяд валютная выручка Беларусі склала 36,6 млрд. даляраў і зменшылася ў параўнанні са студзенем—кастрычнікам 2012 года на 6 млрд. 505,5 млн. даляраў.

У тым ліку паступленні ад экспарту тавараў склалі 29,94 млрд. даляраў і знізіліся на 20% (або 7,5 млрд. даляраў) у параўнанні са студзенем—кастрычнікам 2012 года. 

Валютныя паступленні ад экспарту паслуг склаліся ў студзені—кастрычніку на ўзроўні 5,5 млрд. даляраў і павялічыліся на 18,2% (846,7 млн. даляраў) у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Выручка ад унутранага гандлю за валюту склала 589,1 млн. даляраў і павялічылася ў параўнанні са студзенем—кастрычнікам 2012 года на 8,3%. 

Як паведамлялася раней, сёлета назіраецца значнае зніжэнне беларускага таварнага экспарту. Так, у студзені—верасні таварны экспарт Беларусі, згодна з папярэднімі данымі Белстата, склаў 28,56 млрд. даляраў і скараціўся на 21,3% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. 

Міністэрства эканомікі тлумачыць зніжэнне экспарту змяншэннем попыту на беларускую прадукцыю. «Цяжкасці з рэалізацыяй айчыннай прадукцыі ва ўмовах сціскання асноўных экспартных рынкаў, а таксама выцясненне беларускіх вытворцаў інвестыцыйных тавараў з традыцыйных рынкаў збыту прывялі да нізкіх сёлетніх экспартных паказчыкаў», — канстатавалі спецыялісты Мінэканомікі ў сваім нядаўнім аглядзе.

Варта зазначыць, што скарачэнне беларускага экспарту ў студзені—кастрычніку ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам абумоўлена таксама амаль поўным спыненнем паставак на знешнія рынкі растваральнікаў і змазачных матэрыялаў. 

Як паведамлялася раней, у жніўні 2012 года Беларусь амаль поўнасцю спыніла экспарт растваральнікаў і змазачных матэрыялаў. На гэты крок кіраўніцтва краіны пайшло па патрабаванні Расіі, якая стала падазраваць, што Беларусь пад выглядам растваральнікаў і змазачных матэрыялаў пастаўляе на знешнія рынкі нафтапрадукты, што дазваляла рэспубліцы не пералічваць пошліны ў расійскі бюджэт.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Турцыі пакідае чэмпіянат свету2

Пакаленне Z баіцца званіць у дзверы6

Ля Хатыні сустрэлі мядзведзіцу з медзведзянятамі

Памёр рэжысёр серыяла «Сябры» Джэймс Бэроўз

Як Нарвегія амаль цалкам адмовілася ад бензінавых аўто і з якімі праблемамі сутыкнулася пасля11

Зборная ЗША выйшла ў 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе2

Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў5

Атака на НПЗ у Маскве — як «найлепшая СПА ў Расіі» прапусціла ўдар па сталіцы?6

Ціханоўская: Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць