Культура33

Як адсвяткаваць Каляды па-беларуску? Гурт Vuraj запрашае

Музычна-вандроўны аркестрык Vuraj прапануе ўсім жадаючым тэатралізаваную праграму да Новага года і Калядаў.

«Гэта адмысловая праграма з песнямі і танцамі, з казкамі, гульнямі, чароўнымі падарункамі і сюрпрызамі, — раскавае Сяргей Доўгушаў, лідар гурта. — Мы вырашылі стварыць вельмі аўтэнтычную імпрэзу, Дзед мароз у нас — Зюзя, сярод іншых персанажаў — Каза-танцорка, і, напрыклад, дрэсіраваны Смаргонскі Мядзведзь.

І, канешне ж, музыка — мы карыстаемся народнымі інструментамі, нашыя песні грунтуюцца на фальклоры, на запісах аўтэнтычных спеваў».

Зараз Vuraj адкрыты для прапановаў — кожны жадаючы можа звярнуцца да музыкаў, запрасіць іх на свята.

«Мы такі вандроўны аркестрык, — кажа спадар Доўгушаў. — Як тое было ў Сярэдневеччы, калі музыкі вандравалі з горада ў горад.

Нашу калядную праграму мы прэзентуем на Ялінцы ў клубе Loft, таксама выступім у Віцебску.

Аднак, да нас можна звяртацца — часам нас запрашаюць сем’і, каб зладзіць сапраўдныя беларускія Каляды».

Кантактаваць з гуртом Vuraj можна праз email [email protected], а таксама праз старонку Укантакце.

Прапануем чытачам «Нашай Нівы» некалькі трэкаў з каляднай праграмы»:

***

Каментары3

Цяпер чытаюць

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

Усе навіны →
Усе навіны

Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы3

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам9

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены9

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць