Грамадства11

Жанчына з Гомеля нагаварыла праклёнаў па тэлефоне на 450 рублёў

Жыхарка Гомеля будзе вымушаная заплаціць штраф сумай 450 рублёў за абразы і праклёны, выказаныя па тэлефоне на адрас судовага выканаўцы. Пра гэты выпадак паведамілі ў Галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Як стала вядома, 35‑гадовая жанчына працяглы час ухілялася ад выплаты аўтакрэдыту. Банк звярнуўся ў суд, і ў выніку разгляду справы аўтамабіль, які знаходзіўся ў закладзе, быў арыштаваны і прададзены. Аднак атрыманых грошай не хапіла, каб цалкам кампенсаваць запазычанасць.

Пасля гэтага судовая выканаўца наклала спагнанне на банкаўскі рахунак гамяльчанкі, каб атрымаць астатнюю суму доўгу. У адказ жанчына патэлефанавала ў аддзел прымусовага выканання і размова перайшла ў канфлікт: яна дапусціла грубыя абразы і праклёны, закрануўшы нават сямейнікаў супрацоўніцы.

Тэлефонны званок быў запісаны, і гэта стала падставай для прыцягнення жанчыны да адміністрацыйнай адказнасці. Суд прызначыў ёй штраф сумай 10 базавых адзінак за абразу дзяржаўнай службовай асобы пры выкананні службовых абавязкаў. У судзе гамяльчанка прызнала сваю віну і патлумачыла свае паводзіны раптоўным эмацыйным зрывам.

Каментары1

  • Циник
    11.01.2026
    Вину признала, а проклятия не сняла. Штраф за оскорбления. А за проклятия нету статьи.

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома14

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явілася новая гандлёвая сетка Oliva2

У вышук абвясцілі магілёўскага дэпутата і прадзюсара. З ім за мяжу з'ехала вядучая дзяржаўнага тэлеканала22

Скандал са спартсменкай, у якой падчас спаборніцтваў пачалася дыярэя — яна выйграла гонку, але пасля адмовілася ад перамогі14

Мужчыну з-пад Жлобіна, які жыў у Расіі, асудзілі за палітыку і інтым з непаўналетняй асобай2

Спікер МЗС Украіны — пра рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі і каліноўцаў у расійскім палоне1

Беларус выйграў у покерным турніры 761 тысячу даляраў2

Дзе бяспечней жыць — у Еўропе ці ЗША?10

Міліцыя выклала сваю версію, чаму хлопец, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска, правёў ноч у аддзяленні11

Цыгарэта дапамагае сацыялізавацца? Вялікае даследаванне паказала адваротнае2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома14

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць