Саюз беларускіх пісьменнікаў павялічыў свой склад. На пасяджэнні Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) у старэйшую творчую арганізацыю краіны былі прынятыя 13 літаратараў. Сярод іх празаік Наталка Бабіна, даследчык беларускай эміграцыі Наталля Гардзіенка, аўтар кнігі «Фрашкі да пляшкі» Севярын Квяткоўскі.
Уступілі ў Саюз пісьменнікаў і паэт Алесь Мара (пад гэтым псеўданімам піша мастак Алесь Марачкін), адзін з найлепшых расейскамоўных паэтаў Беларусі Дзмітры Строцаў і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.
Таксама Рада станоўча разгледзела заяву аб вяртанні ў шэрагі СБП Алеся Наварыча, аўтара гістарычнага рамана «Літоўскі воўк».
Каментары