Здароўе66

Адна пальчыкавая батарэйка ў смецці можа атруціць да 400 літраў вады

Каля дзесяці тон адпрацаваных батарэек пакуль захоўваюцца на смеццеперапрацоўчым заводзе ў Шабанах, але ў хуткім часе яны адправяцца на знішчэнне ў Літву.

«Будаўніцтва завода па ўтылізацыі выкарыстаных элементаў сілкавання ў Беларусі пакуль не вызначана, — заявіў «Ежедневніку» Віталь Кулік, першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. — Ён павінен быць акупным, але назапашаных батарэек пакуль не дастаткова. У перспектыве мы адправім іх на знішчэнне ў Літву. Гэты працэс каштуе немалых грошай, таму ён не вырашаецца імгненна».

Намеснік міністра нагадаў, што ў 2013 годзе ў розных кропках масавага збору людзей, у прыватнасці, у буйных гандлёвых цэнтрах, былі ўсталяваныя сотні кантэйнераў для збору адпрацаваных батарэек. У Мінску такіх кропак ўжо некалькі дзясяткаў.

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Шабанах ўжо назапашана каля 10 тон адпрацаваных элементаў сілкавання, але беларусы не спяшаюцца несці іх у спецыяльныя кантэйнеры. Гэтая лічба досыць маленькая ў параўнанні з тым, колькі батарэек трапляе на звалкі.

Праблема ў развітых краінах свету вырашаецца даволі лёгка: батарэйкі можна вярнуць вытворцу. Нават на некаторых імпартаваных у Беларусь элементах сілкавання напісана гэтая інструкцыя, хоць і з дадаткам: «Калі вы грамадзянін такой і такой краіны». Беларусі ў такіх пераліках няма.

Варта звярнуць увагу на неабходнасць пераходу ў побыце з батарэек на акумулятары. Гэта эканамічна выгадна і не трэба ламаць галаву, дзе захоўваць батарэйкі і як іх утылізаваць.

На любым элеменце сілкавання ёсць значок у выглядзе перакрэсленага смеццевага кантэйнера, які кажа аб недапушчальнасці іх змешвання з іншымі бытавымі адходамі. Адна пальчыкавая батарэйка можа атруціць да 400 літраў вады. Трэба адзначыць, што асобныя кантэйнеры таксама патрэбныя для адпрацаваных картрыджаў прынтараў, акумулятараў ноўтбукаў. Таксічныя і некаторыя іншыя элементы лічбавай тэхнікі.

Сайт Міністэрства прыроды інфармуе, што на сметніку цяжкія металы з батарэек трапляюць у глебу, грунтавыя воды ці паветра (калі звалка гарыць) і тым самым паступаюць у харчовыя ланцугі. Апошнім звяном многіх харчовых ланцугоў з'яўляецца чалавек, які атрымлівае максімальную дозу шкодных рэчываў. У батарэйках змяшчаюцца ртуць, нікель, кадмій, свінец, літый, марганец і цынк, якія маюць уласцівасць назапашвацца ў жывых арганізмах, у тым ліку і ў людзях. Нават невялікая іх колькасць небяспечна і наносіць істотную шкоду здароўю: праблемы з ныркамі, захворванні мозгу, канцерогенез, нервовыя расстройствы, пагаршэнне зроку, слыху, парушэнні рухальнага апарата, анерэксія, млоснасць, захворванні дыхальнай сістэмы.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск27

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Усе навіны →
Усе навіны

Кір Стармер ужо ў панядзелак можа заявіць пра сваю адстаўку4

Зборная Кюрасаа не саступіла Эквадору дзякуючы фенаменальнай гульні свайго брамніка 

«Зебра-палоскі» як паратунак ад пахмелля. Што гэта такое і ці сапраўды дапамагае?1

Украінцы паспяхова атакавалі абодва бакі Керчанскага праліва6

У ЗША адмаўляюць, што Армузскі праліў зноў закрыты1

Дзе ў Еўропе самая чыстая вада для купання? Апублікаваны новы рэйтынг пляжаў

Літва палічыла фігуранта расследавання «Нашай Нівы» Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы і збіраецца пазбавіць статусу ўцекача18

Міністр фінансаў ЗША называў Зяленскага «містэр Бін пад крэкам»31

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск27

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць