Грамадства11

Памёр Уладзімір Леанюк

Ураджэнец Берасцейшчыны, ён дзесяцікласнікам быў асуджаны на 25 гадоў лагераў за «антысавецкую дзейнасць».

На 82-м годзе жыцця памёр грамадскі дзяяч і пісьменнік Уладзімер Леанюк (Володимир Леонюк). Сумная вестка прышла з Львова, дзе ён жыў.

Уладзімер Леанюк нарадзіўся ў 1932 г. у сялянскай сям'і ў вёсцы Крытышын (Брэсцкая вобл., Іванаўскі раён).

У 1951 г., калі ён вучыўся ў апошнім класе сярэдняй школы, яго арыштавалі за антысавецкую дзейнасць (распаўсюджваў антысавецкія рукапісныя ўлёткі, напісаныя па-ўкраінску).

Вайсковы трыбунал войск МУС Пінскай обласці асудзіў юнака на 25 год зняволення.

Пасля смерці Сталіна яго вызвалілі.

Другі раз ён трапіў у савецкі канцлагер за стварэнне незалежніцкай арганізацыі ўжо пры Хрушчову.

Адбываючы пакаранне ў лагерах Інты і затым у Мардовіі, выдаваў, рэдагаваў і распаўсюджваў падпольную літаратуру, стаў адным з аўтараў «Інструкцыі аб правілах канспірацыі пры распаўсюдзе рэвалюцыйнай літаратуры», браў удзел у стварэнні і працы падпольных арганізацый вязняў.

Толькі ў 1971 годзе канчаткова выйшаў на волю.

Канец свайго жыцця ён прысвяціў збору матэрыялаў пра ўкраінскі рух на Берасцейшчыне. Уладзімер Леанюк — аўтар унікальнага 2-х томнага «Слоўніка Берасцейшчыны», у якім сабраны звесткі пра ўсё, што лучыць гэты край з Украінай.

У мінулым годзе выйшаў зборнік апавяданняў «Захмараныя досвіткі» — шчымлівыя аповеды пра жыццё ў лагерах, пра моц духу адных і слабасць іншых…

Апошнія дні ён уважліва сачыў за падзеямі на Майдане, моцна перажываў, і сэрца не вытрымала. Ён цвёрда верыў у лепшую будучыню і да апошніх дзён працаваў…

Спіце спакойна, Уладзімір Ігнатавіч! Вечная Вам памяць!

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах10

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

Выпускаў падкаста «Нешта будзе», які рабілі Івулін з Мелказёравым, больш не будзе3

Расійскага коміка Арцемія Астаніна прысудзілі да 5 гадоў і 9 месяцаў турмы. Яго затрымалі ў Мінску

У Брэсце пад коламі грузавіка загінула пенсіянерка. Кіроўца з’ехаў з месца ДТЗ1

Бяздомная кошка прыцягвае жыхароў Віцебска ў музей2

Дзікія жывёлы ў мароз выходзяць да людзей. Як сябе паводзіць? Вось якія частыя памылкі мы робім3

У Мінску хутка пачнуцца працы па рэканструкцыі Кальварыйскага касцёла1

Знойдзены сотні рахункаў у швейцарскім банку, напэўна звязаных з нацыстамі6

У Лідзе прадалі ўчастак чыгункі ў прамзоне. Колькі каштавала?

Закахаўся і паехаў ва Украіну. 19‑гадовы беларускі палітвязень дапамагае кіяўлянам перажыць зіму пад расійскімі абстрэламі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах10

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць