Ці падабаецца Вам завядзёнка Белчыгункі будзіць пасажыраў за гадзіну да прыбыцця?
Ніколі не разумеў, нашто ўсiх пасажыраў падхоплiваюць за гадзiну да прыбыцця? Яны збiраюцца за хвiлiн 10, а астатнiя 50 хв седзячы, змагаюцца са сном.
Я прывык выкарыстоўваць кожную хвіліну — ці для сну, ці для працы, ці для адпачынку. І начны час у цягніку найбольш пасуе акурат для сну.
Але ў Белчыгунцы, на ўсіх рэйсах, людзей будзяць за гадзіну да прыбыцця, што ўводзіць мяне ў шал. А Вас?
Можа ў даўнія часы гэта было актуальна — каб чалавек мог пагаліцца, схадзіць у туалет, але большасць цяперашніх пасажыраў праз 20 хвілін пасля прыбыцця цягніка будзе ў хаце ці на працы.
Няўжо нельга пытацца ў людзей, калі каго будзіць, і практыкаваць такі асабісты падыход?
Што б яшчэ Вы змянілі ў цягніковых парадках?
Каментары