Свет1515

Маккейн: Рана ці позна беларусы вызваляцца ад Лукашэнкі

Уплывовы амерыканскі сенатар Джон Маккейн, які знаходзіцца ва Украіне, у інтэрв'ю «Украінскай праўдзе» згадаў і Беларусь.

Адказваючы на пытанне, чаму ў Беларусі нічога не атрымалася ў барацьбе за свабоду і дэмакратыю ў адрозненне ад Украіны спадар Маккейн заявіў:

«Лукашэнка з'яўляецца найбольш брутальным і грубым дыктатарам Еўропы, і рана ці позна людзі ў Беларусі вызваляцца ад яго кіраўніцтва.

Украіна — ж вялікае, шматкультурнае, вельмі разнастайнае грамадства, з высокаадукаваным насельніцтвам, сапраўды вялікая краіна.

Я думаю, што Пуціну хацелася б утрымаць Украіну ў расійскай арбіце больш, чым любую іншую краіну свету. Часта кажуць, што з Украінай Расія — гэта заходняя вялікая дзяржава, а без Украіны — гэта ўсходняя дзяржава».

Пра лідараў украінскай апазіцыі Джон Маккейн заявіў:

«Я атрымаў моцнае ўражанне ад іх адданасьці справе, ад іх гатоўнасьці граць лідарскую ролю, іх патрыятызму і прыхільнасці ідэі зрабіць Украіну еўрапейскай нацыяй».

Паводле амерыканскага сенатара вялікі ціск на Украіну робіць кіраўніцтва Расіі:

«Па-першае, сапраўды няма ніякага сумневу, што Пуцін выкарыстоўвае неверагодны ціск на ўрад і народ Украіны. Я не веру, што яму ўдасца прымусіць Украіну далучыцца да яго так званага Мытнага саюза. Але нам трэба аказаць дапамогу Украіне з боку МВФ, каб яна справілася з сур’ёзнымі фінансавымі цяжкасцямі.

ЗША і Расія супрацоўнічаюць ў пытанні хімічнай зброі. Але Расія працягвае пастаўляць зброю Башару Асаду, які працягвае забіваць нявінных дзяцей, жанчын і мужчын у Сірыі. І гэта абуральна. Там дзе мы можам супрацоўнічаць з Расіяй, нам варта супрацоўнічаць. Але гэта ніякім чынам не павінна змяніць нашу падтрымку Украіны і таго, каб Украіна стала еўрапейскай нацыяй.

Я думаю, што сітуацыя ва Украіне вырашыцца на працягу бліжэйшых дзён».

Каментары15

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць