Эканоміка3131

Ермакова: Спіце спакойна, аднаразовай дэвальвацыі не будзе

У газеце «Звязда» адбылася «прамая лінія» з удзелам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Надзеі Ермаковай. Кіраўнік Нацбанка адказала на пытанні больш чым 20 чалавек.

Пра дэвальвацыю

«Ці не плануе Нацбанк правесці аднаразовую дэвальвацыю на пачатку наступнага года?»

Н. Е. — Не, не плануе.

А кошт даляра, напэўна, будзе павялічвацца з кожным месяцам?

Н. Е.—Так, патроху будзе. У той эканамічнай сітуацыі, якая складваецца як у нашай краіне, так і за яе межамі, паступовая дэвальвацыя нацыянальнай валюты — працэс аб’ектыўны.

Аднак нейкага рэзкага падзення курсу беларускага рубля мы не чакаем, паколькі падстаў для гэтага няма.

Скажыце, калі ласка, што будзе з беларускім рублём пасля Новага года? Аб укладах турбавацца не трэба?

Н. Е. — Толькі што адказвала на амаль такое ж пытанне. Нічога дрэннага з нацыянальнай валютай пасля Новага года не адбудзецца. Не будзе той дэвальвацыі, якая была ў 2011 годзе. Так што, калі ў Вас уклад у беларускіх рублях, спіце спакойна, вашым зберажэнням нічога не пагражае. Сустракайце Новы год і не хвалюйцеся.

«Калі нехта спрабуе «выцягнуць» з вас грошы пад нейкія неверагодна высокія працэнты, ведайце: гэта адназначна фінансавая «піраміда».

Пра дэнамінацыю:

«Дэнамінацыя будзе, але не «заўтра». Гэта не аднадзённы працэс. Адной з галоўных умоў для правядзення дэнамінацыі з’яўляецца нізкі ўзровень інфляцыі — менш за дзесяць працэнтаў у год. Ні сёлета, ні ў наступным годзе мы на такі паказчык не выйдзем. А значыць, і дэнамінацыю праводзіць пакуль рана».

 Пра адзіную валюту

«Спяшацца з адзінай валютай не трэба. Бо не ўсё так проста, як здаецца на першы погляд.

Звярніце ўвагу на тое, што адбываецца ў Еўрасаюзе, якое неадназначнае стаўленне ў асобных краінах да адзінай еўрапейскай валюты — еўра.

Увядзенне адзінай валюты на прасторы СНД, Мытнага саюза ці Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі на тых прынцыпах, што былі ў Савецкім Саюзе, сёння немагчыма.

Неабходны нейкі іншы механізм збліжэння валют нашых краін. Магчыма, у больш далёкай перспектыве (не раней чым праз 10 гадоў) увядзенне адзінай валюты стане рэальным. Аднак перад гэтым краінам, якія асмеляцца на такі сур’ёзны крок, трэба будзе прайсці доўгі і вельмі няпросты шлях інтэграцыі эканомік і нацыянальных заканадаўстваў».

***

Надзея Андрэеўна не толькі кансультавала, але і рэальна дапамагла некалькім чытачам у вырашэнні іх праблем.

Так, спадарыня Ніна Нядзелька са Слуцкага раёна распавяла аб сваёй складанай сітуацыі, звязанай з валютай: «Ніколі не звязвалася з гэтымі доларамі. А тут знаёмыя параілі: маўляў, купі, — казала яна са слязьмі ў голасе. — Набыла іх у ларку на рынку. А нядаўна дачцэ спатрэбіліся грошы, і я пайшла ў банк тыя долары памяняць зноў на рублі. Але адну банкноту ў сто долараў у мяне не прынялі…»

Надзея Ермакова: «Не трэба плакаць, даражэнькая мая. Калі ў вас банкноту не ўзялі, значыць, яна крыху пашкоджана. Каб вырашыць гэтую праблему, вам неабходна звярнуцца ў мясцовае аддзяпенне Беларусбанка. Пакіньце мне свой нумар тэпефона. Я даручу сваім спецыялістам, каб яны звязаліся з гэтым аддзяленнем, а потым патэлефанавапі вам і сказалі, калі пепш туды падысці».

Каментары31

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных6

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

На тры гады падоўжылі тэрмін ільготаў для электрамабіляў

Трамп думае стварыць альтэрнатыву G7 з удзелам Расіі12

«Чалавекам года» па версіі Time сталі адразу васьмёра «архітэктараў штучнага інтэлекту»2

Ці маюць права ў краме не прадаць цукеркі з алкаголем непаўналетнім?1

Жонка 89‑гадовага пенсіянера выгнала кур'ера махляроў, але мужчына ўсё адно знайшоў спосаб перадаць ім свае ашчаджэнні

Парык, грым і рыбацкая лодка: як нобелеўская лаўрэатка таемна збегла з Венесуэлы ў Осла10

У спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключылі ўсю італьянскую нацыянальную кухню. Гэта першы такі выпадак у гісторыі4

МАРГ заклікае беларусаў кожную пятніцу размаўляць па-беларуску і слухаць беларускую музыку43

Урад Літвы не атрымліваў паведамлення пра намер Ціханоўскай пакінуць Вільню3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных6

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць