Улады Афганістана паведамляюць пра арышт дзяўчынкі з поясам смяротніцы ў паўднёвай правінцыі Гільменд. Яна планавала падарваць паліцэйскіх, якія патрулявалі памежную тэрыторыю.
Паведамляецца, што дзяўчынцы прыкладна восем гадоў і яна, як мяркуецца, прыходзіцца сястрой аднаму з камандзіраў руху Талібан. Пасля затрымання яна знаходзіцца ў стане шоку.
Дзяўчынку схіліў да здзяйснення нападу брат. Адзін з афганскіх салдат заўважыў дзяўчынку, на якой быў пояс з выбухоўкай.
Аднак у вырашальны момант дзяўчынка не змагла націснуць кнопку, каб прывесці ў дзеянне выбуховую прыладу, і была затрыманая.
-
Джыл Байдэн заявіла, што падчас няўдалых перадвыбарчых дэбатаў з Трампам ёй падалося, быццам у яе мужа проста на сцэне здарыўся інсульт
-
Бранявік з кулямётам і верталёт у небе. Ахову Пуціна ў Астане беспрэцэдэнтна ўзмацнілі
-
Кітай з дапамогай штучнага інтэлекту ператварае сваю сістэму назірання ў інструмент «прагнастычнага» кантролю
Каментары