Свет33

СМІ абверглі інфармацыю пра самагубства цёткі Кім Чэн Ына, але яна моцна знясілена

Паўднёвакарэйскія СМІ абверглі ранейшыя паведамленні пра тое, што цётка паўночнакарэйскага лідара Кім Чэн Ына — Кім Ген Хі — скончыла жыццё самагубствам. Як паведамляе газета «Чунан ільба», Кім Ген Хі жывая, аднак знаходзіцца ў коме пасля перанесенай аперацыі па выдаленні пухліны мозгу.

Аперацыя Кім Ген Хі была праведзена ў 2013 годзе ў адной з клінік Францыі, распавялі выданню прадстаўнікі амерыканскіх спецслужбаў, якія пажадалі застацца неназванымі. Па словах суразмоўцаў выдання, цётка Кім Чэн Ына моцна знясілена, яе вага складае 35 кілаграмаў.

Пры гэтым, заявілі крыніцы газеты, Кім Ген Хі дала «тактычную згоду» на пакаранне смерцю яе мужа Чан Сон Тхэка, які лічыўся «другім чалавекам» у КНДР.

Кім Ген Хі — дачка заснавальніка КНДР Кім Ір Сена і сястра Кім Чэн Іра, які кіраваў Паўночнай Карэй з 1994 па 2011 гады, лічыцца адным з самых уплывовых асоб у краіне. Кім Ген Хі была замужам за Чан Сон Тхэкам, які быў пакараны смерцю 12 снежня 2013 па абвінавачванні ў карупцыі і распусным ладзе жыцця.

За межамі КНДР пакаранне Чан Сон Тхэка палічылі эпізодам барацьбы за ўладу ў вышэйшых эшалонах улады Паўночнай Карэі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў2

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускага хакеіста, які касячыў у апошніх матчах у НХЛ, пераводзяць на індывідуальныя трэніроўкі2

Дзе гэтай ноччу было найхаладней?

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне51

У Віцебску вярнулі цяпло ў дамы1

Беларускія дальнабойшчыкі масава цікавяцца «пашпартамі РР». Вось як такі пашпарт робіцца14

Апублікаваны тры мільёны файлаў Эпштэйна: што новага і ці будуць яшчэ?11

Сіла позірку: як 95 гадоў таму Чарлі Чаплін сыграў найвялікшую фінальную сцэну ў кіно1

«Мы ўклалі ў Беларусь мільён даляраў». 94‑гадовая Надзея Запруднік — пра любоў да краіны, жыццё ў Другую сусветную і выпрабаванні беларусаў9

Мерц выступіў супраць накіравання міратворцаў ва Украіну пад еўрапейскім сцягам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў2

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць