Грамадства

Мінгандлю зачыніла Green у Гомелі

Гаворка ідзе пра краму на вуліцу Мазурава, 1.

Там забаранілі прадаваць 200 адзінак тавару — цукеркі і кандытарскія вырабы, каўбасу, чыпсы і прыправы, семечкі, касметыку і іншую прадукцыю з пратэрмінаванымі тэрмінамі прыдатнасці. Усяго з паліц крамы прыбралі тавараў на суму больш за 800 рублёў, піша Smartpress.by.

У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю адзначылі, што ў пшанічнай мукі, якую прапаноўвалі пакупнікам, тэрміны прыдатнасці скончыліся яшчэ ў чэрвені і верасні мінулага года.

У ведамстве падкрэслілі, што краму папярэдзілі аб праверках за месяц да іх пачатку, але меры па навядзенні парадку ў гандлёвым аб’екце так і не былі прынятыя.

У выніку рашэннем МАРГ работа Green прыпынена з 2 красавіка да ліквідацыі парушэнняў.

Такая ж гісторыя была ў Мінску, калі закрываўся Green 11 у ГЦ «Скала» на вуліцы Пятра Глебкі. На фоне інфармацыі пра грубыя парушэнні санітарных нормаў (у тым ліку былі відэа з мышамі і тараканамі), у гэты гіпермаркет прыйшла праверка з удзелам намесніцы кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна сталіцы Юліі Макоўскай і кампетэнтных службаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы1

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Ашуканцы ў Беларусі пачалі ствараць падробленыя пункты Wi-Fi2

Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з бальніцы1

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся7

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень2

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы1

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць