Мова77

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за студзень — 1

Штотыдзень карэктарка «Нашай Нівы» запісвае тыповыя памылкі, якія яна выпраўляла ў артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Штосерады гэтую падборку яна рассылае супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТВ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову.

Гэта ж тыповыя выпадкі.

Сёння тут сабраныя памылкі за першы тыдзень студзеня.

Форма тлумачэння — мінімалістычная.

 

шэраг – шараговы (бо не пад націскам э пераходзіць у а);

сталінізму, лібералізму (канчатак роднага склону, адзіночнага ліку у, бо гэта сацыяльна-палітычны тэрмін); але кантынента (геаграфічны аб’ект), косці таза (частка цела), але рáку крыві (захворванне – як і грыпу, бранхіту), але рыбы і рака (калі гаворка пра жывёлу), кумарыну, таксіну (бо рэчывы);

протаіерэй;

навела;

пуловер;

даследАванне, абследАванне;

дзясятак (як і дзявяты – паводле правілаў, уведзеных у 2008 годзе, на іх распаўсюджваецца агульны прынцып пераходу е ў я ў другім складзе перад націскам);

конан-дойлеўскі (прыметнікі, утвораныя ад спалучэння імя і прозвішча: іван-мележаўскі);

Нóўгарад, але наўгарóдскі;

Чэмпіянат свету (з вялікай літары),

Хэмінгуэй.

 

Чытайце таксама Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за лістапад

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за снежань — 1

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за снежань — 2

Каментары7

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната14

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць