Здароўе1212

Беларускі псіхіятр паставіў пад сумнеў вынікі даследавання пра ўплыў папулярных лекаў на рызыку аўтызму ў дзяцей

Маштабнае даследаванне паказала, што некаторыя лекі, калі іх прымаць падчас цяжарнасці, павялічваюць імавернасць развіцця аўтызму ў дзіцяці. Аднак доктар-псіхіятр Уладзімір Пікірэня ставіць пад сумнеў гэтыя высновы. Чаму?

Уладзімір Пікірэня. Фота: фэйсбук

Даследаванне, праведзенае навукоўцамі з Медыцынскага цэнтра Універсітэта Небраскі, выявіла нечаканую сувязь паміж пятнаццаццю папулярнымі лекамі (уключаючы статыны, шэраг антыдэпрэсантаў, антыпсіхотыкаў і бэта-блакатараў) і павышанай рызыкай разладаў аўтыстычнага спектра (РАС) у дзяцей.

Вынікі былі апублікаваны ў часопісе Molecular Psychiatry і хутка разышліся па СМІ. Псіхіятр Уладзімір Пікірэня ў сваім тэлеграм-канале выказаў меркаванне, што аўтарытэтны навуковы часопіс у пагоні за сенсацыяй надрукаваў даследаванне нізкай якасці.

Што навука ўжо ведае пра прычыны аўтызму

Для абгрунтавання свайго погляду Пікірэня прыводзіць наступныя аргументы. Перш за ўсё, доктар прапануе прыгадаць, што навуцы ўжо даўно і дакладна вядома пра прычыны ўзнікнення аўтызму. Напрыклад, каласальную ролю адыгрывае генетычны фактар: калі ў аднаго з моназіготных блізнят ёсць РАС, рызыка для другога павялічваецца ў 150 разоў.

Таксама навукова даказана, што рызыку павышаюць узрост бацькоў (кожныя 10 гадоў дадаюць 20% імавернасці), мужчынскі пол дзіцяці (павышае рызыку ў 4 разы) і нават прыём канкрэтных лекаў ад эпілепсіі (вальпроевай кіслаты), якія павялічваюць пагрозу ў 5 разоў.

Любы псіхічны разлад у бацькі ці маці сам па сабе павышае рызыку ў два разы. Акрамя таго, заўчасныя роды, нізкая вага пры нараджэнні, ускладненні падчас родаў, гестацыйны дыябет, прээклампсія, аўтаімунныя захворванні, астма і атлусценне павышаюць рызыку на 10—30%.

Галоўная праблема — розны стан здароўя маці

Што тычыцца самога даследавання, то галоўная прэтэнзія псіхіятра датычыць таго, як навукоўцы фармавалі групы для параўнання. Гэта было так званае назіральнае (абсервацыйнае) даследаванне, высновы ў якім робяцца на аснове медыцынскіх баз даных і картак пацыентаў.

Але, як адзначае Пікірэня, жанчыны, якія прымалі лекі падчас цяжарнасці, і тыя, хто іх не прымаў, першапачаткова моцна адрозніваліся па стане здароўя.

Калі паглядзець на табліцы даследавання, то ў групе дзяцей з аўтызмам значна часцей сустракаліся фактары, якія і самі па сабе звязаныя з павышанай рызыкай РАС. Напрыклад, заўчасныя роды былі ў 15% выпадкаў супраць 11% у кантрольнай групе. Атлусценне ў маці — 35% супраць 21%, дыябет — 19% супраць 15%, біпалярны разлад — 10% супраць 2%.

Асабліва вялікая розніца назіралася ў псіхічным здароўі: у групе, дзе пазней у дзяцей выявілі аўтызм, дэпрэсія была ў 50% маці супраць 9,8% у кантрольнай групе, а трывожныя расстройствы — у 68% супраць 18%.

Пікірэня адзначае, што менавіта такім жанчынам часцей прызначаюць статыны, антыдэпрэсанты і антыпсіхотыкі. Таму даследчыкі маглі зблытаць уплыў саміх прэпаратаў з уплывам захворванняў, дзеля лячэння якіх гэтыя лекі і прызначаліся.

Карэкцыя вынікаў

Псіхіятр таксама звяртае ўвагу на вынікі пасля статыстычнай карэкцыі. Калі аўтары паспрабавалі матэматычна ўлічыць псіхічныя расстройствы і іншыя фактары маці, ацэнкі рызыкі ад прыёму лекаў істотна знізіліся. Напрыклад, для арыпіпразолу рызыка пасля паправак упала з 28% да 13%, для сертраліну — з 54% да 10%, для галаперыдолу — з 87% да 13%.

Пры гэтым, як адзначае Пікірэня, даследчыкі не выклалі ў адкрыты доступ код сваіх разлікаў, хоць спасылаліся на яго ў артыкуле (спасылка на рэпазіторый GitHub аказалася пустой). Гэта значыць, што незалежна праверыць правільнасць іх складанай статыстыкі проста немагчыма.

Параўнанне з іншымі лекамі

Яшчэ адну праблему ён бачыць у тым, як былі падабраныя кантрольныя прэпараты. Для карэктнага аналізу трэба было выбіраць лекі з тымі ж паказаннямі, але без меркаванага механізму ўплыву на развіццё аўтызму (парушэнне сінтэзу халестэрыну).

Замест гэтага даследчыкі, па яго словах, узялі выпадковыя прэпараты, сярод якіх не было ні антыдэпрэсантаў, ні антыпсіхатычных сродкаў. І аказалася, што нават яны паводле іх схемы паказваюць павышаную рызыку аўтызму. 

Пікірэня лічыць, што гэта можа сведчыць не пра шкоду канкрэтных лекаў, а пра тое, што самі жанчыны з сур’ёзнымі праблемамі здароўя ўжо знаходзяцца ў групе павышанай рызыкі.

Шкодныя звычкі

Псіхіятр ставіць пад сумнеў і якасць саміх зыходных даных. Паводле артыкула, менш за 1% цяжарных жанчын у выбарцы курылі або ўжывалі алкаголь. Гэта супярэчыць афіцыйнай амерыканскай статыстыцы, якая паказвае, што каля 3% цяжарных у ЗША паляць, а прыкладна 8,5% ужываюць алкаголь (прычым каля паловы з іх — у высокіх дозах).

Аўтары даследавання ніяк не патлумачылі гэтыя анамальныя лічбы, што ставіць пад пытанне надзейнасць усёй базы даных, на якой будаваліся высновы.

«Апублікаваны артыкул у чарговы раз паказаў, як у пагоні за гучнымі вынікамі даследчыкі — свядома ці несвядома — могуць скажаць даныя, а навуковыя часопісы ў пагоні за рэйтынгамі і ўвагай ахвотна публікуюць такія працы. І гэта яшчэ раз нагадвае, што нават да публікацый у самых аўтарытэтных навуковых выданнях трэба ставіцца вельмі асцярожна», — падсумоўвае эксперт.

Каментары12

  • ..
    06.05.2026
    верыць беларускім псіхіятрам - сябе не паважаць
  • me
    06.05.2026
    Хороший анализ, парень молодец.
  • ??
    06.05.2026
    у чым ён харошы? што працягне гэтак жа свае "вітамінкі" і цяжарным у тым ліку даваць? ах ну так жа - гэта ж ягоны хлеб - прапісваць "вітамінкі", падвышаючы дозу. не разбіраючыся ні ў прычынах, ні ў наступствах

Цяпер чытаюць

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся14

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў13

Памятаеце «Сход неабыякавых»? Ён яшчэ жывы, але тэлеграм-чат у іх ужо скралі6

Пасля атакі БПЛА на нафтасховішча пад Рыбінскам прайшоў мазутны дождж7

Прапагандысты паказалі на некалькі секунд паперку з імёнамі раней вызваленых палітвязняў. Што за людзі ў гэтым спісе?6

Турысты масава адмяняюць броні на адпачынак у Крыме7

Трэнерка-блогерка абразіла наведвальніцу ў трэнажорцы ў Новай Баравой. Цяпер скардзіцца на цкаванне 20

У Берліне расійскі апазіцыянер Ілля Яшын стварыў партыю ў выгнанні16

Зяленскі патроліў Пуціна разведданымі пра падзенне рэйтынгу расійскага кіраўніка і рост пратэсных настрояў у РФ4

Беларускі маньяк сядзіць у Расіі і прыдумляе сабе новыя крымінальныя справы, каб не вяртацца ў турму, дзе яго катуюць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся14

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць