Свет11

Стала вядома, у якіх краінах найбольшая рэлігійная разнастайнасць

Праект visualcapitalist візуалізаваў даныя Індэкса рэлігійнай разнастайнасці, заснаванага на аналізе даследчага цэнтра Pew Research Center. У рэйтынгу краін лідзіруе Сінгапур, піша Thinktanks.pro.

Будыйскае рэлігійнае мерапрыемства ў Сінгапуры. Фота: Pascal Deloche/Godong/Universal Images Group via Getty Images

Індэкс вымярае, наколькі раўнамерна размеркавана насельніцтва па рэлігіях, пры гэтым больш высокія балы паказваюць на больш збалансаванае спалучэнне.

Сінгапур займае першае месца ў рэйтынгу, паколькі там ніводная рэлігійная група не складае больш за траціну насельніцтва. Адразу за ім ідуць Сурынам і Тайвань.

Таксама ў лік краін з высокай рэлігійнай разнастайнасцю ўвайшлі Паўднёвая Карэя, Маўрыкій, Гвінея-Бісау, Тога і Бенін.

У канцы рэйтынгу знаходзяцца такія краіны, як Емен, Афганістан, Самалі, Іран і Марока, дзе рэлігійная разнастайнасць практычна адсутнічае — тут цалкам дамінуе іслам.

Беларусь, Расія, Украіна і Латвія ўваходзяць у лік краін з сярэдняй рэлігійнай разнастайнасцю, а Літва і Польшча — з нізкай.

Каментары1

  • Муха
    07.05.2026
    Указания Пакта Омара для зимми:
    Евреи и христиане могли исповедовать свою веру. Они были обязаны вставать с места, когда мусульмане хотят сесть. Евреям и христианам запрещалось обращать кого бы то ни было в свою религию и препятствовать своим приверженцам принимать ислам. Им нельзя было повышать голос даже во время похорон, запрещалось ездить на лошадях и мулах. Можно было пользоваться ослами, но только без седла

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту33

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

26 палос мае хіба што самая шырокая аўтастрада свету. Але ад затораў не ратуе

Гомельскага блогера Мелстроя, магчыма, затрымалі на Кіпры на запыт Казахстана3

«Пакуль мы памятаем сваіх, ніхто ў нас іх не скрадзе». Гурневіч растлумачыў, чаму думка Парфёнава пра Шагала нам да «сиреневой луны»25

Стала вядома, як будзе выглядаць абноўленая Валадарка знутры ФОТЫ1

«Пытанне справядлівасці». Удава беларускага ваяра змагаецца ва Украіне за выплаты і годнае стаўленне13

Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі5

Радаслаў Сікорскі пра адносіны Польшчы з Беларуссю: У нас лёгкая адліга13

У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале1

У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту33

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць