Мова77

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за снежань — 2

Штотыдзень карэктарка «Нашай Нівы» запісвае тыповыя памылкі, якія яна выпраўляла ў артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Штосерады гэтую падборку яна рассылае супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТВ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

Сёння тут сабраныя памылкі за апошні па часе тыдзень снежня.

Форма тлумачэння — мінімалістычная.

• Апошняя рэдакцыя беларускага правапісу рэкамендуе пазбягаць суфікса -ірава- ў дзеясловах (і іх формах), дзе гэта не прыводзіць да страты сэнсу: бутыляваная вада (не бутыліраваная);

• пентхаўс;

• пацэліць у яблычак (яблык – м.р.);

• подыум (як і прэзідыум, кансіліум);

• грамадзянская пазіцыя (мая пазіцыя як грамадзяніна),

грамадскае меркаванне (меркаванне грамадства);

• перформанс;

• Арджанікідзэ;

• героі Чэмпіянату свету па хакеі;

• арыенцір;

• вынесе, выведуць (не адбываецца яканне – е ў паслянаціскным складзе);

• дзевяцярых;

• у беларускай мове дзеясловы гуляць і іграць, што адпавядаюць адной форме играть у рускай мове, трэба размяжоўваць: можна іграць ролю, іграць на гітары, іграць на нервах, але гуляць з лялькаю, гуляць у футбол, гуляць вяселле.

Глядзі таксама Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за лістапад

Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за снежань — 1

Каментары7

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы48

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме1

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

Пентагон паказаў здымак сакрэтнага кітайскага касмаплана. Ён падобны да амерыканскага Х-371

Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША2

У «Еўрабачанні-2027» возьмуць удзел як мінімум 36 краін, дзве яшчэ думаюць

Зяленскі: Украіна гатовая абмяркоўваць пытанне тэрыторый5

У Турцыі сабралі з вуліц у прытулкі ўсіх бяздомных жывёл3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы48

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць