Спорт88

Скандал у беларускім футболе, Капскі патрабуе правесці расследаванне

Старшыня праўлення ФК БАТЭ звярнуўся да заўзятараў клуба і футбольнай грамадскасці.

Так Анатоль Капскі зрэагаваў на скандальнае інтэрв'ю галкіпера салігорскага «Шахцёра» Юрыя Цыгалкі сайту goals.by. У ім футбаліст, між іншым, згадаў заканчэнне чэмпіянату Беларусі ў 2006 годзе. У апошнім туры сустракаліся брэсцкае і мінскае «Дынама».

«БАТЭ трэ' было, каб мінскае «Дынама» страціла пункты, — цытуе словы тагачаснага брамніка брэсцкага «Дынама» Юрыя Цыгалкі goals.by. — Перад матчам прыехалі людзі з Барысава. Прастымуляваць. Можа, барысаўцы не верылі, быццам мы зможам адабраць ачкі ў мінчан, бо суму не сталі называць. Сказалі проста: «Хлопцы, мы вас не пакрыўдзім. Аддзячым». Матч завяршыўся з лікам 0:0. БАТЭ стаў чэмпіёнам. Пасля гульні нам перадалі абяцаныя грошы. Хлопцы іх падзялілі. Атрымалася нешта каля двухсот даляраў на чалавека».

Анатоль Капскі называе інтэрв'ю Цыгалкі «непрыемнай падзеяй» у лёсе ФК БАТЭ і яго асабіста. «На адрас нашага клуба былі выстаўлены самыя сур'ёзныя абвінавачванні», — заяўляе Капскі. Ён заклікае адпаведныя органы Беларускай федэрацыі футбола правесці расследаванне, якое «пацвердзіць або аспрэчыць сапраўднасць асобных выказванняў Юрыя Цыгалкі».

Са словаў старшыні ФК БАТЭ, «па рэпутацыі клуба нанесены сур'ёзны ўдар». І калі будзе даказана, што «стымуляванне» сапраўды было, людзей, якія мелі да яго дачыненне, «варта адлучыць ад футбола».

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай101

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць