Надвор'е33

Маразы ў другой палове тыдня толькі ўзмоцняцца

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

Увесь тыдзень будзе марозным, адчуванне холаду ўзмоцніць парывісты вецер.

У аўторак, 21 студзеня, у многіх раёнах краіны надвор'е будзе фарміравацца пад уплывам перыферыі паўночнага антыцыклону. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 13—19 градусаў, па ўсходзе краіны пры праясненнях будзе 20—25 градусаў марозу, у паўднёва-заходніх раёнах — мінус 8—12 градусаў.

У дзённы час чакаецца ад мінус 6 па паўднёвым захадзе да мінус 17 градусаў па паўночным усходзе краіны.

«Пры ўсходнім парывістым ветры надвор'е чакаецца вельмі некамфортнае, — адзначыў прадстаўнік гідраметэацэнтра. — Пад уплывам атмасфернага фронту ад цыклону над Украінай пераважна па паўднёвай палавіне Беларусі пройдзе снег, месцамі завірухі, у асобных раёнах па крайнім поўдні краіны магчымы моцны снег. Вышыня снежнага покрыва тут павялічыцца, пры гэтым па поўначы Беларусі, дзе адзначаюцца самыя моцныя маразы, снегу па-ранейшаму будзе няшмат».

У сераду, 22 студзеня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, прагназуецца слабая мяцеліца, на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 11—17 градусаў, па поўначы будзе 18—23 градусы марозу.

Днём будзе мінус 9—15 градусаў, па крайнім поўдні на працягу сутак прагназуецца мінус 6—10 градусаў.

З чацвярга рост атмасфернага ціску ўзмоцніцца пад уплывам арктычнага антыцыклону. Маразы стануць мацнейшымі. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе мінус 12—18 градусаў, ноччу пры праясненнях складзе 19—24 градусы са знакам мінус. Ва ўсходніх раёнах пройдзе кароткачасовы снег.

У пятніцу ноччу чакаецца мінус 14—20 градусаў, пры праясненнях - ад 21 да 26 градусаў са знакам мінус. У дзённы час будзе мінус 11—17 градусаў.

«У гэтыя выхадныя да тэрыторыі Беларусі наблізіцца цэнтр халоднага антыцыклону. Яшчэ крыху ўзмоцняцца маразы, але пры гэтым вецер сцiхне», - растлумачыў Дзмітрый Рабаў.

Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 16—21 градус, месцамі — ад 22 да 28 градусаў марозу. Пры гэтым у сярэдзіне дня маразы будуць слабець да мінус 11—17 градусаў.

У асобных раёнах магчымы невялікі кароткачасовы снег. На дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?28

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Усе навіны →
Усе навіны

З эфіру АНТ выразалі словы Лукашэнкі пра тое, што вызваленыя палітвязні змогуць застацца ў Беларусі5

Гістарычная Менка прачнулася і выйшла з берагоў7

«Выглядае як акцыя жывадзёраў»: у розных раёнах Мінска нехта раскідвае пацучыны яд9

За два дні на выратавальны ўкол Ксюшы з Магілёва сабралі рэкордныя $300 тысяч. Мама здала яе ў дзетдом, а чужыя людзі б’юцца за жыццё дзіцяці5

Уручаныя прэміі «Залатой маліны»1

Учора ўвечары ў цэнтры Мінска знікла электрычнасць1

25 сакавіка ў Кіеве пройдзе беларуска-ўкраінскі форум4

Латушка: Мельнікава тэлефанавала мне ноччу і плакала36

18‑гадовы беларускі галкіпер у Канадзе ўчыніў бойку з візаві суперніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?28

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць