Грамадства

Час Салідарнасьці

50 літаратараў уступілі ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў 4 красавіка. Гэта сымбалічны крок напярэдадні працэсу ў Вярхоўным судзе, які 6 красавіка мае вырашыць лёс найстарэйшай грамадзкай арганізацыі.

4 красавіка ў СБП былі прынятыя як аўтары з гіганцкім стажам ды жыцьцёвым досьведам (акадэмік Радзім Гарэцкі), так і маладыя творцы (Рагнед Малахоўскі). Сярод новых «набыткаў» Саюзу пісьменьнікаў апынуліся творцы пакаленьня, што прыйшло ў літаратуру ў 80-я, але тады не адчувала патрэбы ў Саюзе, – Сяргей Дубавец і Тацяна Сапач, сёстры Галіна й Ірына Дубянецкія. Уступіў у саюз дагэтуль прынцыпова пазасаюзны гісторык Анатоль Сідарэвіч і кіраўнік інфармагенцтва БелаПАН Алесь Ліпай, для якога паэзія – гэта хобі. Далучыўся да Саюзу бадай увесь сутнасна апалітычны «Бум-Бам-Літ».

Сярод новапрынятых літаратараў апынуліся і людзі, якія нямала высілкаў паклалі на змаганьне з створанай за сталінскімі часамі пісьменьніцкай арганізацыяй. Чаму цяпер яны вырашылі зьмяніць сваё стаўленьне да Саюзу пісьменьнікаў?

С.Дубавец адказаў сьцісла: «Таму што час прысьпеў».

А.Сідарэвіч выказаўся больш разгорнута: «Годзе ў 1985 ці 1986 Ніл Сымонавіч мне з трыбуны пісьменьніцкага зьезду прапаноўваў уступаць у Саюз. А нябожчык Аляксей Гардзіцкі казаў: рыхтуй паперы. Я яму адказаў: я не ўступаю ў арганізацыі, створаныя Язэпам Вісарыёнавічам, – у калгасы і ў Саюз пісьменьнікаў. У калгас я так і не ўступіў, калгасьнікам ня стаў. А Саюз пісьменьнікаў ужо перастаў быць арганізацыяй сталінскай. У нас ужо ёсьць арганізацыя паралельная, якая працягвае традыцыі Язэпа Вісарыёнавіча. Цяпер той самы час, калі ўжо трэба ўступаць».

Падтрымала гэтае меркаваньне і Т.Сапач: «Час зьмяніўся. У савецкія часы пісьменьнікам трэба была нейкая абарона, нейкія гарантыі. А мы людзі, якія не хацелі ні ад кога нейкіх гарантыяў. Цяпер я разумею, што прыйшоў той час, калі чым болей месцаў, дзе ты можаш паказаць, што ты не нэўтральны, – тым лепш. Цяпер гэта – адно з тых месцаў, дзе можна сказаць, што ты не нэўтральны. У час, калі Саюз патрабуе абароны, я хачу быць ягоным сябрам, бо як сябар я магу яго абараняць».

Адам Воршыч

Каментары

Цяпер чытаюць

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі149

Мінскі гадзіннікавы завод прадставіў новую калекцыю ў стылі Клода Манэ2

Беларуска з картай паляка выйшла замуж за літоўца і збіралася пераехаць да яго, але ёй забаранілі ўезд у Літву21

Львоўскі: У Беларусі нацыянальнае свята — гэта рыцарскія турніры, у Расіі — сарафаны і карагоды25

Гол Іллі Шкурына трапіў у афіцыйны акаўнт УЕФА6

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

Мігранты, што прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад9

Інфанціна адступіў: план частковай прыватызацыі чэмпіянатаў свету па футболе адкліканы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Наколькі больш помнікаў архітэктуры ахоўваецца ў Польшчы і Літве ў параўнанні з Беларуссю. Жахлівыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць