Грамадства8080

У Гомелі студэнт упершыню абараніў дыплом інжынера па-беларуску ФОТЫ

Андрэй Грабянчук прадставіў сучасную сістэму кіравання газавай блокавай гарэлкі для катлаагрэгата.

Упершыню за 45-гадовую гісторыю Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. Сухога адбылася абарона дыпломнага праекта, цалкам распрацаванага на беларускай мове.

Студэнт завочнай скарочанай формы навучання спецыяльнасці «Прамысловая электроніка» Андрэй Грабянчук у атачэнні чарцяжоў, выкананых на роднай мове, цалкам па-беларуску прадставіў перад камісіяй распрацаваную сучасную сістэму кіравання газавай блокавай гарэлкі для катлаагрэгата

і прадэманстраваў яе работу на рэальнай праграмна-апаратнай мадэлі.

Андрэй, які працуе на пасадзе слесара кантрольна-вымяральных прыладаў ААТ «Рэчыцкі метызны завод», прызнаецца, што яму прыемна размаўляць на роднай мове, але, на жаль, не заўсёды ён мае такую магчымасць:

– Увогуле даволі мала тых, хто размаўляе па-беларуску, – дзеліцца Андрэй – Прынамсі, у мяне такое жаданне існавала ўжо даўно.

Ва ўмовах невытлумачальна рэдкага ўжывання роднай мовы на афіцыйным узроўні і ў сродках масавай інфармацыі нашай краіны прыходзілася не аднойчы звяртацца да слоўнікаў, да літаратурных твораў, каб удасканальваць свае веды і размоўны досвед.

На шчасце, у свой час на працы я пазнаёміўся з чалавекам, які меў падобную цікавасць. Паміж сабою мы размаўлялі па-беларуску. І таму пазней мне вельмі прыемна было сустрэць аднадумцаў і ў нашым ўніверсітэце.

Прапанаваў Андрэю абараняць дыплом на беларускай мове яго кіраўнік – загадчык кафедры Юрый Крышнёў, які размаўляе ўжо доўгі час толькі на роднай мове і па сваёй уласнай ініцыятыве выкладае на ёй тэхнічныя дысцыпліны

студэнтам. Менавіта ён дапамог Андрэю і ў правільнай трактоўцы часткі адмысловай тэрміналогіі дыпломнага праекту.

 

У некаторых выпадках ім прыходзілася разам звяртацца да рэдкіх тэхнічных слоўнікаў адмысловых тэрмінаў аўтаматыкі і электронікі, з той прычыны, што ў звычайных слоўніках адпаведныя вузкаспецыялізаваныя тэхнічныя тэрміны адсутнічалі або даваліся ў спрошчаным выглядзе.

 І ў заключэнні трэба дадаць, што

беларускамоўнаму студэнту ўсе без выключэння ўдзельнікі камісіі паставілі адзнаку «10», што бывае даволі рэдка.

Апытанка

Каментары80

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць