У Івана-Франкоўску падраздзяленне «Альфа» перайшло на бок Майдану ВІДЭА
Шэсць прадстаўнікоў Івана-Франкоўскага цэнтра спецыяльных аперацый «Альфа» напісалі рапарты на звальненне.
Зранку 28 студзеня ў Івана-Франкоўску байцоў «Альфы» сабралі на нараду і паставілі ультыматум: альбо падтрымаць дзейную ўладу, альбо звальняцца. «Паколькі мы давалі прысягу ўкраінскаму народу, мы вырашылі сысці ў адстаўку ўсім падраздзяленнем», — адзначыў адзін з байцоў.
Гэтую інфармацыю пацвердзіў дэпутат Івана-Франкоўскага аблсавета Мікалай Палійчук.
Каментары