Экс-капітан зборнай Англіі, зорка сусветнага футбола Дэвід Бэкхэм прыняў удзел у забаўляльнай праграме Джымі Фэлана на амерыканскім ТБ.
Паводле сюжэту праграмы, Фэлан з Дэвідам згулялі ў «Расійскую рулетку». Замест пісталета — латок яек.
У латку былі 12 «патронаў» - чатыры сырыя, а восем вараныя. Хто першы разаб'е два сырыя сабе на галаве, той прайграў. Не пашанцавала Бэкхэму.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары