Мова2525

«Савецкая Белоруссія» разжоўвае, чаму лацінка на ўказальніках – гэта добра

У сённяшнім нумары газеты Адміністрацыі прэзідэнта «Советскай Белоруссіі» з’явіўся артыкул, які тлумачыць правільнасць выкарыстання беларускай лацінкі ў метро, а таксама на гарадскіх ўказальніках.

Аўтар Віктар Корбут тлумачыць напісанне матэрыяла тым, што нядаўна ў рэдакцыю прыйшоў ліст, у якім чытач абураўся, чаму на ўказальніках напісана vulica, а не street. Маўляў, гэта прыносіць шмат перашкодаў для замежнікаў.

«Як жа лепш? Пытанне добрае. Каб на яго адказаць, давайце здзейснім невялікае падарожжа па Еўропе, у цэнтры якой размешчана наша краіна. Большасць нашых суседзяў выкарыстоўваюць лацінскі алфавіт.

Таму і назвы вуліц пішуць роднымі літарамі, а турыст, перш чым ехаць у новую для сябе краіну, знаёміцца ў размоўніку або даведніку з элементарнымі асновамі яе мовы. Таму без перакладу разумее, што strasse ў Германіі, rue ў Францыі, gatve ў Літве і ulica ў Польшчы - гэта вуліца».

Пасля ідзе невялікі экскурс у гісторыю, што сто гадоў таму беларусы на роўных з кірыліцай выкарыстоўвалі і лацінку, многія выданні выходзілі якраз лацінічнымі літарамі. А таксама нагадваецца, што ў 2000 годзе Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі зацвердзіў «Інструкцыю па транслітэрацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіта».

Як прыклад прыводзіцца, што правільнае напісанне Мiнскага мора — Minskaje mora (а не Minsk Sea), Чырвонага Берага — Čyrvony Bierah (а не Red Coast).

«Ці складана пісаць правільна? Не, калі зрабіць два крокі да пісьменнасці. Першы: дзецям у школе растлумачыць правілы транслітарацыі. На гэта хопіць аднаго-двух урокаў падчас выкладання беларускай або замежнай мовы. Другі: павесіць у грамадскіх месцах (прыпынках грамадскага транспарту, кафэ, інфацэнтрах) памяткі па транслітарацыі для турыстаў. Гэта было б добрай справай і прыкладам для ўсяго свету», - да такой высновы прыходзіць журналіст.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць