Грамадства6161

Дзеячы культуры выказалі падтрымку арыштаваным фанатам БАТЭ ФОТА

Яны вырабілі расцяжкі, аналагічныя тым, з якімі сфатаграфаваліся 23 фаны БАТЭ ў Барысаве. Акрамя таго, творцы трымалі плакат «Фанаты БАТЭ — малайцы».

Удзел узялі пісьменнікі Наталка Бабіна, Міхась Скобла, Славамір Адамовіч, спевакі Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч, джазмэн Павел Аракелян, кінасцэнарыст Андрэй Курэйчык, бард Андрэй Мельнікаў, кінарэжысёры Вольга Мікалайчык і Алег Дашкевіч, мастак Міхал Анемпадыстаў, тэатральны рэжысёр Валер Мазынскі, гісторыкі Анатоль Сідарэвіч, Алесь Пашкевіч і Алег Гардзіенка, вэб-дызайнер Стась Карпаў, ветэран беларускай журналістыкі Сяргей Ваганаў ды іншыя.

Варта адзначыць, што ініцыятыву здымання шырока не разгалошвалі, каб справа не сарвалася.

«Гэта просты жэст чалавечай салідарнасці, — кажа аўтарка рамана «Рыбін горад» Наталля Бабіна.

—Я падтрымліваю лозунгі, з якімі выйшлі барысаўскія хлопцы. І спачуваю хлопцам, і захапляюся імі».

«Па-першае, я фанат БАТЭ, — тлумачыць сцэнарыст «Ёлак», «Любові-маркові» і «Вышэй за неба» Андрэй Курэйчык. — Па-другое, я як юрыст па першай адукацыі магу сказаць, што тое, як праводзяцца суды ў нашай краіне — гэта ганьба.

Судзіць людзей постфактум, па фота, праз трэція рукі — так не можа быць проста. Па-трэцяе, людзі маюць права падтрымліваць тое, што ім падабаецца», — кажа Курэйчык.

Рэпрэсій не баіцеся? «Я гатовы да іх, нават пашпарт з сабой узяў», — жартуе культавы рокер Лявон Вольскі.

«Мне баліць за Украіну, а гэтае фота — добры спосаб выказаць сваю занепакоенасць, абурэнне,

— тлумачыць аўтар «Народнага альбома» Міхал Анемпадыстаў. — І тое, што адбылося з хлопцамі з Барысава, якія сфатаграфаваліся – гэта не па-людску.

Я дапускаю, што за нашую акцыю могуць быць нейкія санкцыі. Шкада было б згубіць час, калі трапіш на 10—15 сутак. Але калі прымаеш рашэнне, становіцца не так страшна».

Нагадаем, што 26 студзеня 23 хлопцы ў Барысаве зняліся з плакатамі «Украіна, мы з табой», «Героям слава».

У руках яны таксама трымалі бел-чырвона-белы сцяг. Так яны выказалі салідарнасць з украінскімі майданамі, у якіх чынны ўдзел бяруць акурат ультрас.

Барысаўская міліцыя распачала пошук удзельнікаў акцыі. Два хлопцы адбылі адміністратыўны арышт за сваю салідарнасць з Украінай. Астатнія — у вышуку.

Рэпрэсіі супраць барысаўцаў выклікалі абурэнне ў фанацкіх асяродках.

Каментары61

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць