Меркаванні2020

Курэйчык: Кіеўскіх снайпераў і іх камандзіраў трэба пасадзіць да апошняга чалавека

Дзень добрых навін. Майдан перамог. Цімашэнка на волі. Вярнулася парламенцкая рэспубліка. Кошт яе — каля ста жыццяў. Маё меркаванне такое: трэба знайсці снайпераў, якія стралялі ў людзей, іх камандзіраў, якія аддавалі такія загады, і пасадзіць. Усіх. Без жалю і выключэнняў. Без сопляў, тыпу «мы выконвалі загад і бла-бла-бла», «мы ліквідавалі беспарадкі і бла-бла-бла», «мы абаранялі органы ўлады ад банд і фашыстаў і бла-бла-бла»… Пасадзіць за забойствы і замах на забойства.

Павінны сесці беркутаўцы і ВВшнікі. І тыя, хто іх накіроўваў. А іх сем'і павінны плаціць грамадзянскія пазовы сем'ям забітых. Гэта павінна стаць урокам: будзеш абараняць дыктатара ад свайго народа — страціш працу. Ужывеш на загад дыктатара супраць народа сілу — сядзеш, а сям'я твая навечна не расплаціцца. Дыктатар паляціць у Дубаі, уцячэ — а ты сядзеш. Для нашых і рускіх АМАПаўцаў — гэта будзе карысны ўрок.

У 2004 усім фальсіфікатарам, па сутнасці, даравалі і ў выніку праз 7 гадоў атрымалі Януковіча. Зараз ніякага прабачэння — як Нюрнбергскі трыбунал або пошук літоўцамі амапаўцаў, якія забівалі ў 1991. Да апошняга падонка. Тысячы злачынцаў супраць украінцаў павінны сесці.

Ва ўлады павінен сфармавацца жывёльны страх перад сваім народам. Каб больш думка — ужыць снайпераў або парушыць свае абяцанні — не магла прыйсці ім у галаву! Нельга, каб снайпер сёння страляў за Януковіча, а заўтра за Цімашэнку, і каб ім гэта сыходзіла з рук, маўляў, праца такая! Загадаў стрэліць — стрэльнуў — у турму! Гэта трэба ўбіць ім у мозг раз і назаўсёды!

Каментары20

Цяпер чытаюць

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Усе навіны →
Усе навіны

Фіца сустрэнецца ў Маскве з Пуціным, але на парад не пойдзе1

У Расіі аб'явілі перамір'е на 8 і 9 мая і пагражаюць ударыць па цэнтры Кіева4

У Маскве скончыў жыццё самагубствам 87‑гадовы генерал. Ён працаваў у інстытутах, дзе рабілі «Навічок»4

Уладзімір Зяленскі адказаў на пытанне, «ці ўкраінская дэлегацыя паляціць на парад у Маскву»2

У Мінску на беразе Цнянкі службовая аўчарка МНС пакусала некалькіх сабак. Ратавальнікі гатовыя ім дапамагаць1

На саміце ў Арменіі Ільхам Аліеў моцна паспрачаўся са старшынёй Еўрапарламента9

Каля ўзбярэжжа ААЭ гарыць карэйскі танкер. У вайне ЗША з Іранам новы віток

У былой Валадарцы плануюць адкрыць музей1

«Перадвыбарчы папулізм». У МЗС адрэагавалі на выказванне спікера армянскага парламента пра Беларусь як губерню Расіі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць