Свет1313

Як і куды уцякаў Януковіч: хроніка 21—23 лютага

Пра гэта в.а міністра ўнутраных спраў Арсен Авакаў паведміў у сваім фэйсбуку.

Авакаў, у прыватнасці, напісаў, «усю ноч разам з кіраўніком СБУ Валянцінам Налівайчанкам займаліся ўрэгуляваннем сітуацыі ў Севастопалі і пошукам экс-кіраўніка дзяржавы».

«21-га ў пятніцу Януковіч, у суправаджэнні А.П.Клюева, вылецеў верталётамі з Кіева ў Харкаў, маючы намер прыняць удзел у з'ездзе дэпутатаў Партыі рэгіёнаў у Харкаве.

22-га ў суботу Януковіч, пераначаваўшы ў дзяржрэзідэнцыі ў Харкаве, адмовіўся ад удзелу ў з'ездзе, запісаў відэазварот і верталётамі паляцеў у аэрапорт Данецка.

Па прыбыцці ў аэрапорт Данецка, разам з аховай, з верталётаў перасеў на два прыватныя самалёты тыпу Фалькон. Спрабаваў вылецець. Памежная служба перашкодзіла вылету. Пасля чаго Януковіч адбыў у дзяржрэзідэнцыю ў Данецку, дзе і прабыў некалькі гадзін.

Познім вечарам 22-га, аўтамабілямі, без суправаджэння ДАІ, картэж Януковіча адбыў у Крым.

23 (нядзеля) прыбыў у Крым. Спыніўся ў адным з прыватных санаторыяў, наўмысна ігнаруючы дзяржаўныя спецаб'екты, у тым ліку — спецыялізаваную прэзідэнцкую дзяржаўную дачу, на якую раней меркаваў прыбыць.

Даведаўшыся аб рашэннях парламента па прызначэнні в.а. прэзідэнта Украіны Турчынава, і пра вылет ў Крым зноў прызначаных кіраўнікоў МУС і СБУ, Януковіч хутка выехаў з прыватнага санаторыя ў кірунку да аэрапорта Бельбек, у якім да гэтага часу ўжо знаходзіліся мы з Налівайчанкам.

У 23:50 Януковіч, не даязджаючы да аэрапорта Бельбек, спыніўся ў прыватнай рэзідэнцыі ў раёне Балаклавы.

Сабраў сваю ахову — спытаў, «хто з ім будзе ў суправаджэнні далей», а «хто застанецца тут». Частка супрацоўнікаў выказала жаданне «застацца тут». Януковіч, развітаўшыся з імі — перадаў афіцыйную адмову ад дзяржаўнай аховы (прыкладаю скан).

Супрацоўнікі ўпраўлення дзяржаўнай аховы, што не паехалі за ім, забралі ўсю дзяржаўную зброю, для перадачы яе ў крымскае аддзяленне УДА.

З пазасталай часткай аховы Януковіч, у суправаджэнні А.Клюева трыма машынамі адбыў у невядомым накірунку — адключыўшы ўсе віды сувязі.

Інфармую на сённяшнюю раніцу. Заведзена крымінальная справа па масавых забойствах мірных грамадзян. Януковіч і шэраг іншых службовых асоб аб'яўлены ў вышук».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць