Спорт66

Бэрнд Штанге: Узровень беларускага футболу катастрафічна нізкі

Пра гэта трэнэр зборнай заявіў у інтэрвію нямецкай газеце "Frankfurter Allgemeine Zeitung". Газэта паведамляе, што фэдэрацыя Нявыгласа плаціць Штанге 66 700 даляраў на месяц.

Узровень беларускага футбола "катастрафічна дрэнны" і "знаходзіцца ў відавочным дысанансе з інфраструктурай і грашыма, што тут прысутнічаюць".

Такое меркаванне выказаў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Бернд Штанге ў інтэрв'ю нямецкай газеце "Frankfurter Allgemeine Zeitung".

У артыкуле зазначана, што першыя рашэнні Б. Штанге пазітыўна ўспрынялі не ўсе. У прыватнасці, адмова немца ад паслуг Сяргея Гурэнкі і Сяргея Штанюка справакавала "моцны крык яго няўдалых папярэднікаў".

"Абодва яны выдатныя гульцы, але ў далейшым расці не будуць. Да таго ж беларускі футбол з гэтым пакаленнем нічога не дасягнуў", — лічыць Б. Штанге.

Як падкрэслівае "FAZ", у нямецкага спецыяліста ёсць прыкрыццё з боку Беларускай федэрацыі футбола: у трохгадовым кантракце Б.Штанге зафіксавана, што ён можа спакойна працаваць першыя паўтара гады.

"Штанге ўвесь час нагадвае, наколькі вялікае яго заданне. Яму падабаецца роля выратавальніка, — піша газета. — Ён хоча, каб беларускі футбол пазбавіўся ад сваёй звыклай, вельмі непрывабнай абарончай тактыкі". "Беларусам няпроста прывіць нямецкі або бразільскі стыль гульні, але трэба карыстацца тым, што тут вельмі шмат хуткіх гульцоў", — сказаў трэнер.

Ён, паводле яго слоў, разлічвае, што ўжо ў наступным годзе каманда зробіць фурор свежым, атакуючым футболам.

"Гранды павінны баяцца гуляць у Мінску. Дагэтуль яны ўсе з усмешкай везлі адсюль ачкі", — заявіў Б.Штанге.

На працягу ўсяго студзеня наступнага года ён плануе правесці збор з удзелам футбалістаў, якія выступаюць у беларускіх клубах, каб данесці да іх "сучаснае ўяўленне аб гульні і трэнерскай рабоце".

Пытанні пра палітыку трэнеру непрыемныя, зазначае "FAZ".

"Пакуль прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр паціскае руку Аляксандру Лукашэнку, Штанге няма пра што клапаціцца. Я проста выконваю тут сваю работу як футбольны трэнер", — падкрэсліў спецыяліст.

Нямецкае выданне паведамляе, што зарплата Б.Штанге ў Беларусі складае 800 тыс. долараў у год (прыкладна 66.700 долараў, або амаль 47.000 еўра ў месяц у пераліку па бягучым курсе). Спартыўная газеты "Прессбол", што выходзіць у Мінску, 18 кастрычніка назвала больш нізкі памер месячнай зарплаты трэнера — 25.000 еўра.

За тры месяцы пад кіраўніцтвам Б.Штанге каманда атрымала адну перамогу і мела чатыры паражэнні, тры з якіх — у адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2008.

Дзьмітры Уласаў, БелаПАН

Каментары6

Цяпер чытаюць

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка3

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае элітны клубны квартал нулявых у Мінску2

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе27

У Мінску датэрмінова закрылі анімалістычную выставу. Прычына можа быць у асобных мастаках1

GTA 6 за адзін дзень пабіла рэкорды ўсіх часоў10

БАТЭ апусціўся на перадапошняе месца ў чэмпіянаце і можа ў наступную суботу вылецець з вышэйшай лігі6

Звязаныя з ФСБ хакеры пачалі новую серыю атак на журналістаў і палітыкаў па ўсім свеце

«На жаль, многія людзі нават не ведаюць слова «барэльеф». Як беларуска робіць творы мастацтва з гіпсу1

Палітолаг Аліна Харысава выходзіць замуж за Данілу Багдановіча з «Чорнай кнігі Беларусі»58

«Шантажавалі «будучым вашай жонкі і станам яе мамы». Муж асуджанай на 10 гадоў Вольгі Харламавай расказаў пра спробы вярбоўкі з боку КДБ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка3

Чаму беларусы мала купляюць кнігі па-беларуску? Андрэй Янушкевіч — пра тысячы кніг на складзе, правал Кінга і перспектывы біяграфіі Пазняка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць