Свет11

Міністр замежных справаў Украіны: Разлічваць нам трэба толькі на сябе

Выканаўца абавязкаў міністра замежных справаў Украіны Андрэй Дэшчыца лічыць, што ў супрацьстаянні з Расіяй Украіне варта разлічваць толькі на сябе і задзейнічаць інструменты дыпламатыі.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю газеце «Коммерсант-Украіна» ў суботу, яшчэ да паведамленняў пра дазвол Савета Федэрацыі на ўвядзенне войскаў у Крым, яно апублікаванае ў панядзелак.

«Мы спадзяемся на перамовы Захаду з расійскім бокам. Але, на жаль, расіяне не хочуць гутарыць не толькі з намі, але і з нашымі партнёрамі. Гаворка ідзе перш за ўсё пра правядзенне кансультацый на падставе Будапешцкага мемарандума (аб гарантыях бяспекі Украіны з боку РФ, ЗША і Вялікабрытаніі). Расія афіцыйна адмовілася ад удзелу ў такіх кансультацыях», - заявіў Дэшчыца.

На пытанне, ці неабходна звяртацца да Захаду па ваенную дапамогу, ён адказаў:

«Я прытрымліваюся пазіцыі, што любыя канфлікты неабходна вырашаць мірным шляхам, інструментамі дыпламатыі. Хоць калі з боку Расіі будзе адкрытая агрэсія, адкрытае выкарыстанне зброі — тады, вядома, нам трэба будзе прасіць дапамогі».

«Але нам трэба разумець, што разлічваць мы павінныя толькі на саміх сябе. Ніхто, акрамя нас саміх, не абароніць нашу радзіму, ніхто не зробіць гэтага так, як мы», — заявіў Дэшчыца.

Меркаванне пра тое, што ўзброеныя сілы ва Украіне не ў стане сапернічаць з расійскай арміяй, ён пракаментаваў так: «Ва Украіне вельмі моцны народ, ён гэта ўжо прадэманстраваў».

Дэшчыца таксама адзначыў, што па стане на вечар суботы МЗС Расіі не ішло з ім на кантакт: «Так і не змог пагаварыць са сваім расійскім калегам, міністрам замежных справаў Расіі Сяргеем Лаўровым, хоць мы кожны дзень накіроўвалі запыт аб тэлефоннай размове — і ў чацвер, і ў пятніцу, і ў суботу».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»2

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар1

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў6

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію71

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць