Свет5656

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

19 кастрычніка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паразмаўляў з журналістамі каля Белага дома і зрабіў некалькі заяў адносна вайны ва Украіне.

Дональд Трамп. Фота: Nathan Howard / AP

Дональд Трамп заявіў, што ЗША вядуць перамовы з Уладзімірам Пуціным наконт Украіны, таму ён не хоча зрываць іх у разгар працэсу.

У яго запыталіся, ці запланаваная сустрэча з лідарам КНР Сі Дзіньпінам.

«Не, але я правёў бы такую сустрэчу. Не так дзеля Украіны. Таму што Расія, адкрыта кажучы, паводзіла сябе цалкам нармальна ў пытанні Украіны. Яны не так шмат робяць. Тое ж самае з Кітаем. Мы б правялі сустрэчу, каб абмеркаваць ядзерную зброю і дэнуклеарызацыю», — сказаў ён.

Трамп раскрытыкаваў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, заявіўшы, што той не вельмі дапамагае завяршыць вайну і, як лічыць амерыканскі лідар, не хоча яе спыняць. Трамп дадаў, што прыйшоў час, каб ад імя Украіны на перамовах выступаў нехта іншы.

Паводле яго слоў, за час вайны тэрытарыяльная сітуацыя амаль не змянілася, але Украіна панесла велізарныя людскія страты.

«Амаль нічога не змянілася тэрытарыяльна, але мільён чалавек, велізарная колькасць людзей загінула. Яны страчваюць сваё мужчынскае насельніцтва», — заявіў Трамп.

Амерыканскі прэзідэнт таксама сказаў, што Зяленскі «не ведае, пра што гаворыць». Так ён адрэагаваў на словы ўкраінскага лідара пра тое, што Трамп «знаходзіцца не на тым баку гісторыі».

Акрамя таго, у Трампа спыталі, хто распарадзіўся абмежаваць працу Starlink ва Украіне.

«Я не ведаю, хто гэта быў, але хацеў бы высветліць», — адказаў прэзідэнт ЗША.

Па словах амерыканскага прэзідэнта, Расія, на ацэнку Вашынгтона, не аказвае актыўнай дапамогі Ірану.

«Пуцін пакінуў Іран у спакоі. Гэта добра, бо мы вельмі моцна б’ём па Іране», — сказаў Трамп.

Каментары56

  • 3%
    19.10.2026
    Трумп працягвае самазакопванне. Добра.
  • .
    19.10.2026
    Подозреваю, что Зеленский сделал ставку на то, чтобы выставить Трампа или неадекватным, или купленным, или оба сразу. Судя по тому, как тот мечется из стороны в сторону - работает. Хочу верить, что для выборов этого хватит.
  • БЕРАСЦЬ
    19.10.2026
    Няшчасце гэты Трамп. Новы Чэмберлен. Даў Расіі надзею на перамогу.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць