Меркаванні11

Два вершы. Памяці Рыгора Барадуліна

Адным з блізкіх шматгадовых сяброў Рыгора Барадуліна быў вядомы кінасцэнарыст Самсон Палякоў.

Імаверна не толькі яму Рыгор Іванавіч тэлефанаваў сярод ночы, каб прачытаць новы верш ці ўдалы радок. Але я дакладна ведаю, што Палякоў, прасцей, Саша, не толькі дараваў яму начныя турботы, але і вельмі ганарыўся гэтым, бо добра ўсведамляў геніяльнасць сябра.

Я таксама сябраваў з Сашам, і праз гэта сяброўства неаднаразова сустракаўся з Рыгорам Іванавічам у палякоўскай кватэры, хаця знаёмы былі ад сярэдзіны 60-х.

Але нешта ўтрымлівала мяне на пэўнай адлегласці ад генія, хаця мець з ім зносіны было проста і лёгка.

Асабліва частымі сталі яны напрыканцы 90-х (магу памыліцца), калі пры яўрэйскім абшчынным доме – хэседзе – ствараўся Клуб творчай інтэлігенцыі, і мы ўтрох былі сярод ягоных стваральнікаў. На жаль, утварэнне аказалася не вельмі трывалым. Але з таго часу застаўся ў мяне аўтограф Рыгора Іванавіча – верш «Над Ямай». 

Ну а потым Палякоў з’ехаў у Ізраіль. «Трымай, — сказаў на развітанне і працягнуў касету – апошні фільм…»

Я захоўваю іх побач – барадулінскі верш «Над Ямай» і палякоўскі фільм «Яма».

Наша сяброўства з Сашам падоўжылася амаль штодзённым ліставаннем праз е-мэйл і ў скайпе. А вось ягоныя непасрэдныя зносіны з Рыгорам Іванавічам мелі, мусіць, нейкія тэхнічныя цяжкасці, бо звесткі пра жыццё кожнага зрэдку перадаваліся праз мяне. 24 лютага 2005 года, на 70 гадоў Рыгора Барадуліна Палякоў даслаў верш… «Не здолеў дазваніцца, — пісаў ён, — прачытай яму…». Прачытаў. Рыгор Іванавіч пэўны час маўчаў, а потым спытаў: «Як ён там?»…

 А я даслаў Палякову справаздачу. Вось яна:

Я так выразна прачытаў твой верш,
Што Барадулін нават праслязіўся.
«Вялікі дзякуй!» – мовіў так найперш.
А па-другое — якасці здзівіўся:

«Які цудоўны атрымаўся твор!»
Прыцмокваў языком, нястрымна хлюпаў носам…
Паскардзіўся, што зноўку трошкі хвор…
Мо, быццам, як Хрыстос, хадзіў па глебе босым…

Ты ўсё ж адтуль яму тэлефануй,
Бо вельмі тут у нас яшчэ марозна…
Тэлефануй яму, тэлефануй…
Тэлефануй, пакуль яшчэ не позна…

Спазніліся. Абодва. Як ім Там?

Але засталіся ў мяне верш Паэта і верш да Паэта.

Іх жывыя душы.

Самсон Палякоў — Рыгору Барадулiну

Ведаць гэта не проста,
Дзе бы мы ні былi:
Ён — апошнi апостал
На забытай зямлi.

Паважаюць там каты
Тольки д’ябла дэвiз.
И вiсiць ён распяты
Галавою унiз…

Я тут побач з Табою.
Божа,мне адкажы:
Будзе трохi спакою
На пакутным крыжы?

Божа, злiтуйся, святы,
Божа, цуд нам ствары.
Хай Ён будзе распяты
Галавой дагары….

 

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

Чым небяспечна працяглае знаходжанне ў замкнёным невялікім калектыве1

Марока згуляла ўнічыю з Бразіліяй, Шатландыя выйграла ў Гаіці

На чэмпіянаце свету Катар вырваў нічыю ў Швейцарыі на апошніх хвілінах матчу

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць