Свет22

Лідар Сірыі Башар Асад пахваліў Пуціна за «міралюбнасць» адносна Украіны

Прэзідэнт Сірыі Башар Асад ў чацвер выказаў салідарнасць з дзеяннямі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне.

«Прэзідэнт Башар Асад накіраваў Уладзіміру Пуціну тэлеграму, у якой ад свайго імя і ад імя сірыйскага народа выказаў салідарнасць з яго намаганнямі па аднаўленні бяспекі і стабільнасці ў сяброўскай дзяржаве Украіне ў святле спробы перавароту супраць законнасці і дэмакратыі на карысць радыкалаў і тэрарыстаў», — адзначаецца ў паведамленні.

Ён таксама адзначыў, што Дамаск падтрымлівае «рацыянальны і міралюбівы падыход расійскага прэзідэнта, які імкнецца да сусветнай сістэмы, якая падтрымлівае стабільнасць і барацьбу з тэрарызмам».

Башар Асад з'яўляецца лідарам Сірыі з 2000 года. Тры гады таму пасля жорсткага падаўлення ім антыўрадавых пратэстаў у краіне пачалася маштабная грамадзянская вайна, падчас якой, паводле ацэнак ААН, загінулі больш за сто тысяч чалавек.

У канфлікце, верагодна, з абодвух бакоў ўжывалі хімічную зброю, што ледзь не стала падставай для ваеннай інтэрвенцыі ў Сірыі з боку ЗША. Аднак праз дыпламатычную падтрымку Расіі сірыйскі ўрад абвясціў пра адмову ад хімзброі і яе ўтылізацыю пад міжнародным кантролем.

Зараз грамадзянская вайна ў Сірыі працягваецца.

Асад фактычна стаў першым лідарам незалежнай дзяржавы, які падтрымаў Пуціна. Раней аб падтрымцы дэ-факта падзеі ўводу войскаў ва Украіну заяўлялі толькі кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў і скінуты экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць