Эканоміка1111

Лукашэнку ў канцы сакавіка запрасілі ў Маскву на эканамічны форум дзяліцца вопытам

Аляксандр Лукашэнка запрошаны на Маскоўскі эканамічны форум, які пройдзе ў расійскай сталіцы 26—27 сакавіка.

Як паведаміла прэс-служба форуму, кіраўніка беларускай дзяржавы просяць падзяліцца на форуме вопытам падтрымкі айчыннага вытворцы і іншымі нюансамі эканамічнай палітыкі Беларусі, накіраванай на развіццё рэальнага сектара эканомікі.

«Расійскі рынак поўны прадукцыі з Беларусі. Прычым «зроблена ў РБ» азначае, што гэта якасны тавар. Прадукты харчавання, у прыватнасці малочная прадукцыя, карыстаюцца выключным попытам у расіян. Поспех беларусаў не выпадковы факт, а вынік эканамічнай палітыкі, якая праводзіцца прэзідэнтам краіны», — адзначаецца ў паведамленні арганізатараў. 

Афіцыйнае запрашэнне Лукашэнку 13 сакавіка было дастаўлена ў пасольства Беларусі ў Маскве, супрацоўнікі якога паабяцалі перадаць ліст у Адміністрацыю прэзідэнта, паведамілі ў прэс-службе. 

Маскоўскі эканамічны форум (МЭФ) пройдзе другі раз у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М.В.Ламаносава. Ключавой тэмай мерапрыемства сёлета стане «Несыравінная будучыня Расіі». 

Чакаецца ўдзел у мерапрыемстве старшыні ўрада Расіі ў 1998—1999 гадах, акадэміка РАН, старшыні праўлення «Меркурый-клуба» Яўгена Прымакова, прэзідэнта прамысловага саюза «Новая Садружнасць», сустаршыні МЭФ Канстанціна Бабкіна, дырэктара Інстытута эканомікі РАН, сустаршыні МЭФ Руслана Грынберга, першага намесніка старшыні камітэта Дзярждумы па бюджэце і падатках Аксаны Дзмітрыевай, губернатара Белгарадскай вобласці Яўгена Саўчанкі, намесніка міністра эканамічнага развіцця РФ Андрэя Клепача, прэзідэнта ААТ «Расійскія чыгункі» Уладзіміра Якуніна, федэральнага канцлера Аўстрыі ў 2007—2008 гадах Альфрэда Гузэнбаўэра, прафесара Козмінскага ўніверсітэта, міністра фінансаў Польшчы ў 1994—1997 і 2002—2003 гадах Гжэгажа Калодкі, дырэктара Маскоўскай школы эканомікі МДУ, члена савета дырэктараў «Раснафты» Аляксандра Некіпелава і іншых.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся3

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

NASA плануе да 2032 года развярнуць на Месяцы жылую станцыю2

13‑гадовы спявак з Мінска ледзь не загінуў, калі катаўся на электрасамакаце2

Таганрог і Севастопаль падвергліся ракетнай атацы УСУ

Парламент Шатландыі падтрымаў правядзенне рэферэндуму аб незалежнасці

Ці сапраўды стрэс робіць нас тоўстымі? Пяць міфаў пра гармон стрэсу картызол1

У Смаргоні запрашаюць лавіць ракаў за 6 тысяч рублёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся3

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць