Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»44

Саўковы мэнтальны тормаз

Апалягеты рэвалюцыйных сцэнароў даводзяць: перамены заўжды робіць меншыня! Так, але… Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Гэты постынг ёсьць водгукам на прапанову чытача — паразважаць аб прычынах палітычнай пасыўнасьці.

Сапраўды: давер да ўлады і рэйтынг прэзыдэнта падаюць. Расьце трывога за заўтрашні дзень. Гэта ня голая рэвалюцыйная публіцыстыка, тэндэнцыі выразна выяўляюцца ў сацыялягічнай арытмэтыцы. Калі сумаваць адказы ў табліцы 2 вось тут, то высьвятляецца сэнсацыйная рэч: 44,5% — амаль што палова (!) апытаных НІСЭПД падтрымліваюць ідэю "Сацыяльнага маршу"!

Але ёсьць прадчуваньне, што і гэтая акцыя ня стане фэнамэнальнай паводле маштабу. На яе ў той ці іншай ступені мабілізуюць актыў, а вось літаральныя ўладальнікі пустых (ну, скажам так, паўпустых) каструляў баюся што на шэсьце не ламануць.

Канешне, тут можна паразважаць і пра традыцыйную асьцярожнасьць — назавем гэта так — суайчыньнікаў, якім генэтычная памяць падказвае, што любая новая ўлада будзе яшчэ горшай. Але найболей спрычыніўся да інэртнасьці, на маю думку, "савок", ягоная мэнтальная спадчына. Няма палітычнай культуры, уяўленьня пра неабходнасьць зьмены кіроўных элітаў і, адпаведна, новай парадыгмы разьвіцьця. У скрайнім выпадку зьяўляецца крамольная думка пра новага цара.

Карацей, на мітынгі расчараваны "ліхтарат" ня рвецца.

"Гэты фэномэн назіраецца ўжо трынаццаць гадоў", — сказаў палітоляг Валер Карбалевіч, зь якім мы толькі што абмяняліся меркаваньнямі. Ён нагадаў, што пасьля выбараў-2001 быў пэрыяд, калі рэйтынг Лукашэнкі знаходзіўся ў глыбокай яме (дваццаць адсоткаў зь нечым там) — але чэргаў ахвотных запісацца ў апазыцыю не назіралася.

"Людзі ня вераць нікому, — рэзюмуе Карбалевіч. — Апазыцыя ня можа прапанаваць праект, які б абудзіў інтарэс шырокай масы". Суразмоўца зьвяртае ўвагу і на мэнтальнасьць шараговага люду: тая ж сацыялёгія сьведчыць, што, расчароўваючыся ў палітыцы Лукашэнкі, многія прагнуць новай "моцнай рукі". Усё адно жыве патэрналісцкая псыхалёгія: каб дзяржава рэгулявала рынак, цэны, забясьпечвала розныя даброты, выгоды…

"Так што тут яшчэ і праблема каштоўнаснай арыентацыі электарату", — кажа палітоляг.

На ягоную думку, найхутчэй што "не апазыцыя найперш спрычыніцца да зьмены ўлады, а проста нешта лясьне ў самой сыстэме".

Іншая рэч, што гэта не апраўдвае сытуацыю, калі апазыцыя элемэнтарна ня ловіць мышэй. Калі бясконцае ўнутранае высьвятленьне стасункаў перашкаджае апэратыўна і крэатыўна рэагаваць на правалы ўладнай палітыкі. Кладучы руку на сэрца, і тое ж скасаваньне льготаў праспалі ўвесну; і тэму АЭС, і непразрыстую прыватызацыю (адна "Апэрацыя VELCOM" чаго вартая!), і, мякка кажучы, недальнабачнае хапаньне крэдытаў, якія хутка вылезуць бокам, — усе гэтыя сюжэты, якія ёсьць у сэнсе піяру проста падарункам для палітычных праціўнікаў улады, раскручваюцца імі так сабе, церазь пень-калоду.

Апалягеты рэвалюцыйных сцэнароў даводзяць: перамены заўжды робіць меншыня! Так, але, па-першае, яна мусіць быць рашучай і крэатыўнай. Па-другое, яна здольная перамагчы, калі будзе мець за сьпіной крытычную масу маўклівай падтрымкі.

То бок, звычайна працуюць сама мала два чыньнікі: з аднаго боку, рэзка падае давер да ня здольнай адужаць крызу ўлады, зь іншага боку — яе сьвядомыя праціўнікі спрытна сядлаюць хвалю незадаволенасьці.

У нас пакуль што няма крызы і яшчэ няма дастаткова моцнай апазыцыі. Затое капітальна працуе саўковы мэнтальны тормаз. Вось такі расклад, я думаю. Калі ласка, вашыя меркаваньні!

Каментары4

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ43

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ43

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць