Daily Telegraph не выключае, што гэты горад можа стаць наступным, каго Расія «возьме пад абарону».
Брытанскае выданне адзначае трывогу ў балтыйскіх краінах наконт сваёй будучыні на фоне падзеяў у Крыме. Да расійскай мяжы ад Даўгаўпілса — 100 км, да беларускай — 30 км, да літоўскай — 25 кіламетраў. Гэты латвійскі горад — адзіны ў ЕС, дзе большасць жыхароў — расійскамоўныя.
Карэспандэнт Daily Telegraph паразмаўляў з жыхарамі Даўгаўпілса ды высветліў, што некаторыя з іх не былі б супраць, каб горад стаў расійскім. Яны наракалі на тое, што «ЕС не выконвае абяцанняў».
Нагадаем, у 1920-х у Даўгаўпілсе (Дзвінску) існавала беларуская гімназія і беларускі рух. Аднак большасць мясцовых беларускіх дзеячоў пазней альбо былі рэпрэсаваныя савецкімі ўладамі, альбо вымушаныя былі эміграваць.
Каментары