Грамадства66

Мінскія ўлады дазволілі шэсце на Дзень Волі ад Акадэміі навук

Сёння мінскія ўлады далі дазвол на правядзенне мітынгу і шэсця у Дзень Волі 25 сакавіка, распавёў сайту Pyx.by адзін з заяўнікаў, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец.

Як патлумачыў Лагвінец, у выніку дазволены наступны маршрут: з 18.00 да 18.30 збор на кінатэатры «Кастрычнік» (м. Акадэмія Навук) і потым шэсце да плошчы Бангалор.

Па ягоных словах, «сустрэча ў Мінгарвыканкаме прайшла сёння з элементамі непрыхаванага ціску і запужвання арганізатараў, усё прыніжальна здымалася на камеру».

«Важна, што ёсць афіцыйны дазвол», — дадаў Алесь Лагвінец, нагадаўшы, што ў гэтым годзе мэты мерапрыемства апроч ўшанавання Дня волі — «гэта і абмеркаванне ўнутранай сітуацыі ў Беларусі і сітуацыі ў рэгіёне, выказванне салідарнасці з народам Украіны». 

Сярод заяўнікаў акцыі на 25 сакавіка ў гэтым годзе - шэсць асобаў: намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сябра прэзідыума БСДП (Грамада) Анатоль Сідарэвіч, Антон Жылко (АГП), Марына Хоміч (аргкамітэт па ўтварэнні партыі БХД), Уладзімір Колас (Рада беларускай інтэлігенцыі).

Каментары6

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты14

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі7

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты14

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць