Свет44

Інстаграм кідае выклік Youtube: пачынае тэсціраваць публікацыю гарызантальных відэа

Instagram пачаў тэставаць новы фармат Features, які дазваляе публікаваць гарызантальныя відэа працягласцю да 90 хвілін.

The Verge

З яго дапамогай сацыяльная сетка мае намер прыцягнуць аўтараў падкастаў, інтэрв’ю і іншых доўгіх ролікаў, канкурыруючы з YouTube.

Як паведамляе The Verge, пра запуск новага фармату расказалі кіраўнік Instagram Адам Мосеры і віцэ-прэзідэнтка па прадуктах Тэса Лаянс.

Зараз Features тэстуюць асобныя аўтары ў ЗША. Раней выпрабаванні пачаліся ў Бразіліі. У далейшым Instagram разлічвае пашырыць колькасць удзельнікаў праграмы.

Доўгія відэа будуць з’яўляцца ў асноўнай стужцы і раздзеле рэкамендацый Explore. Аўтары змогуць публікаваць кароткія фрагменты ў Reels са спасылкай на поўны запіс. Напрыклад, глядач зможа перайсці ад урыўка інтэрв’ю да цэлага выпуску, не пакідаючы Instagram Такі спосаб прасоўвання плануецца выкарыстоўваць і для падкастаў.

Мосеры прызнаўся, што доўгі час выступаў супраць з’яўлення доўгіх відэа ў сацыяльнай сетцы. На яго думку, прагляд працяглых ролікаў скарачае час, які карыстальнікі прысвячаюць фатаграфіям, кароткім відэа і зносінам з сябрамі.

Зараз кіраўніцтва Instagram разлічвае сумясціць абодва фарматы: кароткія ролікі будуць прыцягваць гледачоў да поўных версій выпускаў.

Features таксама разлічаны на прагляд праз праграму Instagram for TV. У чэрвені сацыяльная сетка ўжо тэставала гарызантальныя ролікі на тэлевізарах Samsung.

Праграма таксама даступная на прыладах з Amazon Fire TV і Google TV. У Instagram лічаць, што вялікі экран лепш падыходзіць для прагляду працяглых відэа, чым смартфон.

Адначасова сэрвіс выпрабоўвае функцыю Series, якая дазваляе аб’ядноўваць некалькі Reels у паслядоўныя эпізоды на старонцы аўтара. Яшчэ адзін кірунак — павышэнне заўважнасці прамых трансляцый, у тым ліку сярод карыстальнікаў, якія не падпісаныя на вядучага.

Тэрміны масавага запуску новых магчымасцей пакуль не абвешчаныя.

Каментары4

  • Аптымізацыя
    27.10.2026
    Ганка, ну дык падпішыся на ютуб прэміум замест споціфая. І рэкламы ня будзе і сэрвіс „youtube music” лепшы за споцік.
  • UFO
    27.10.2026
    Інстаграм, гэта псіхічнае калецтва. А ад асінкі не радзяцца апельсінкі, таму і іх сэрвіс відэа будзе такім самым Г.
  • Ганка
    27.10.2026
    Аптымізацыя, я музыку ня слухаю. А пры наяўнасьці канкурэнтаў і падпіска на ютубе стане таньнейшая, і рэклямы стане менш.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць