Меркаванні1616

Саўка: рашэньне дэпутатаў зробіць «тарашкевіцы» рэкляму

І ў выніку да забароненых сымбаляў — бел‑чырвона‑белага сьцягу і «Пагоні» — далучыцца яшчэ адзін забаронены сымбаль — «тарашкевіца».

24 кастрычніка палата прадстаўнікоў у першым чытаньні прыняла законапраект «Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі». Якія зьмены ў беларускую мову нясе гэты закон? Ці можа ён дапамагчы ўзьняць статус беларускай мовы ў якасьці дзяржаўнай? На гэтыя ды іншыя тэмы мы гутарым зь філёлягам Зьмітром Саўкам.

«Гэты закон стане дзейсным сродкам спыненьня практыкі непрадуманага і, па сутнасьці, супрацьзаконнага ўжываньня ў пэрыёдыцы так званай «тарашкевіцы», — гэтак заявіў міністар адукацыі Беларусі Аляксандар Радзькоў, прадстаўляючы ў Палаце прадстаўнікоў законапраект. Зьміцер, ці ня тут галоўная мэта прыняцьця закону «Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі»?

Саўка: «Я ўпэўнены, што пачаткова так не задумвалася. У пачатку 90‑х мелася на мэце ўнесьці нейкія выпраўленьні. Пазьней са зьменай улады прыярытэты зьмяніліся, і істотна зьмянілася напаўненьне. Як бачым, ім цяпер галоўнай стала палітычная кампанэнта».

«Ужо некалькі месяцаў на старонках газэты «Наша Ніва» ідзе ажыўленая дыскусія пра тое, што трэба прыходзіць да адзінага правапісу — і тым, хто карыстаецца афіцыйным правапісам, і тым, хто карыстаецца «тарашкевіцай». Ваша думка на гэты конт?»

Саўка: «Па‑першае, я сам прафэсійна карыстаюся беларускай мовай і ў залежнасьці ад акалічнасьцяў, карыстаюся то адны, то іншым стандартам. Мяркую, гэтак робяць большасьць людзей, для якіх беларуская мова — штодзённасьць, яны так ці іначай ідуць на кампрамісы. Што да такога рэзкага, адназначна палітычнага рашэньня Палаты прадстаўнікоў, то яно толькі зробіць «тарашкевіцы» рэкляму. І ў выніку да забароненых сымбаляў — бел‑чырвона‑белага сьцягу і «Пагоні» — далучыцца яшчэ адзін забаронены сымбаль — «тарашкевіца».

«Ці ёсьць нейкае рацыянальнае зерне ў гэтым праекце?»

Саўка: «Там ёсьць рацыянальныя моманты. Гэта спрашчэньне правапісу «ў» і пашырэньне яканьня на лічэбнікі. «Ў» будзе пісацца ва ўсіх выпадках пасьля галосных, калі яно не пад націскам і ня ёсьць вялікай літарай. Словы «дзевяты», «дзесяты» перастануць быць выключэньнем, бо будуць пісацца «дзявяты», дзясяты». Плюс моцна лібэралізуюцца прынцыпы пераносу. Аднак усе гэтыя прапановы ўтрымліваліся яшчэ ў прапановах правапіснай камісіі ТБМ — гэта не заслуга сёньняшніх «нармалізатараў». Шкада, што дэпутаты былі настолькі самаўпэўненыя, што прыслухаліся да парадаў ТБМ і не пагадзіліся правесьці парлямэнцкія слуханьні».

Гутарыў Віталь Цыганкоў, Radio Free Europe / Radio Liberty

Каментары16

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць