Нідэрланды пакуль не вырашылі, каму вяртаць золата скіфаў — Украіне або Крыму
У дадзены момант частка калекцыі скіфскага золата знаходзіцца на выставе «Крым: золата і сакрэты Чорнага мора» у Амстэрдаме. У нядзелю ў СМІ з'явілася інфармацыя, што калекцыя можа не вярнуцца ў Крым, калі Нідэрланды накіруюць экспанаты міністэрству культуры Украіны.
Пытанне вяртання калекцыі крымскага золата пасля выставы ў музеі ў Нідэрландах абмяркоўваецца юрыдычнымі кансультантамі універсітэта Амстэрдама, якому належыць музей.
Выстава «Крым: золата і сакрэты Чорнага мора» была адкрытая ў археалагічным музеі Аллард Пірсана ў Амстэрдаме ў пачатку лютага. На ёй сабраныя археалагічныя знаходкі з пяці крымскіх музеяў, сярод экспанатаў: артэфакты з золата, цэрыманіяльны шлем і каштоўныя камяні. Да гэтага выстава праходзіла ў нямецкім Боне.
У нядзелю ў СМІ з'явілася інфармацыя, што калекцыя можа не вярнуцца ў Крым, калі Нідэрланды, напрыклад, накіруюць экспанаты міністэрству культуры Украіны.
Экспанаты выставы застануцца ў Нідэрландах па меншай меры да канца жніўня, калі завершыцца выстава. Затым яны будуць вернутыя з улікам правоў уласнасці. Дадатковыя рэкамендацыі былі таксама атрыманыя ад міністэрства замежных спраў Нідэрландаў, адзначаюць арганізатары выставы.
Ўкраінскае міністэрства культуры лічыць, што экспанаты выставы будуць вернутыя Украіне.
«Экспазіцыя вернецца ва Украіну, таму што дакументы былі выдадзеныя ўкраінскім бокам. Гэтыя каштоўнасці належаць Украіне», — сказалі ў прэс-службе міністэрства. Суразмоўца не змог сказаць, ці застанецца экспазіцыя ва Украіне або будзе вернутая ў Крым. — «Далей будзем глядзець. Зараз цяжка сказаць», — адзначылі ў прэс-службе.
Раней у чацвер спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта РФ па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаіл Швыдкой заявіў, што скіфскае золата з крымскіх музеяў, якое цяпер знаходзіцца на выставе ў Амстэрдаме, павінна вярнуцца ў Крым.
Паводле яго словаў, могуць быць самыя розныя механізмы вяртання гэтых рэчаў, але, безумоўна, паколькі гэта частка менавіта крымскага культурнай спадчыны, «гэтыя рэчы павінны будуць вярнуцца ў Крым».
Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію
Стала вядома, што за новы будынак для БДУ паставяць у цэнтры Мінска44
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы33
«Проста ваў!» Вікіпедыст уразіўся, як хвацка ШІ ўжо чытае мудрагелістыя рукапісы тарашкевіцай33
Памочнік Пуціна: Справа ідзе да завяршэння канфлікту ва Украіне1010
Каманды Ціханоўскай і Наўроцкага паставілі кропку ў спрэчцы вакол Касцюшкі2121
Каманды Ціханоўскай і Наўроцкага паставілі кропку ў спрэчцы вакол Касцюшкі21
Ізраільскія вайскоўцы забілі выкрадальніка Шані Лук1313
Ізраільскія вайскоўцы забілі выкрадальніка Шані Лук13
Зяленскі заявіў пра гатоўнасць да мірнага пагаднення з размежаваннем па цяперашняй лініі фронту1616
Зяленскі заявіў пра гатоўнасць да мірнага пагаднення з размежаваннем па цяперашняй лініі фронту16
Кіраўнік кампаніі паспрабаваў уладкавацца на працу па вакансіі ў сваю фірму — і не прайшоў адбор66
Кіраўнік кампаніі паспрабаваў уладкавацца на працу па вакансіі ў сваю фірму — і не прайшоў адбор6
Трамп пра завяршэнне вайны ва Украіне: Мы цяпер бліжэйшыя да гэтага, чым калі-небудзь раней7
Стала вядома, што за новы будынак для БДУ паставяць у цэнтры Мінска4
Уіткаф заявіў пра дасягнуты прагрэс у перамовах з Пуціным2
Легендарны гродзенскі футбаліст трапіў пад крыміналку
У Віцебску на пажары загінуў чалавек, яшчэ некалькіх уратавалі
У Мядзеле проста пад вокнамі заўважылі грацыёзных казуль ВІДЭА2
«Палова групы — са слязамі на вачах». Беларуска арганізуе незвычайныя падарожжы — ад сустрэчы з кітамі да сафары
Беларус пасля смерці жонкі застаўся адзін з дзецьмі. Іх у яго 12, але ён добра дае рады4
У Львове абвясцілі 2027 год годам УПА і Рамана Шухевіча. Пад пагрозай пакет польскай вайсковай дапамогі16
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы3
Каментары