Здароўе1414

Урад загадаў трымаць дактароў у паліклініках любым коштам

Аблвыканкаму і Мінскаму гарвыканкаму даручана зрабіць «эфектыўныя захады для замацавання кадраў ва ўстановах аховы здароўя, у першую чаргу ў амбулаторна-паліклінічным звяне».

Такое даручэнне было дадзена на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў 8 красавіка ў Мінску, на якім разглядалася пытанне «Аб удасканаленні працы па медыцынскім абслугоўванні і лекавым забеспячэнні насельніцтва Рэспублікі Беларусь». 

«Сёння велізарны недакамплект урачоў, сярэдняга і малодшага медыцынскага персаналу, асабліва ў паліклініках невялікіх населеных пунктаў. Нам трэба гэтыя пытанні вырашаць», — заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, паведамляе прэс-служба ўрада. 

«Важна, як ацэньваюць узровень беларускай аховы здароўя людзі», — лічыць Мясніковіч. Кіраўнік урада адзначыў, што колькасць зваротаў грамадзян па пытаннях медыцыны не зніжаецца. У Міністэрства аховы здароўя Беларусі летась звярнуліся больш як 9,6 тыс. чалавек. «Гэта ўсё сведчыць пра тое, што людзі шмат у чым не задаволеныя становішчам спраў у нашай ахове здароўя», — заўважыў прэм'ер.

Найбольшы лік зваротаў паступіў з Брэсцкай і Віцебскай абласцей, а таксама з Мінска. 

У сваю чаргу Міністэрства аховы здароўя Беларусі прапануе падняць заработную плату ўсім медработнікам.

«Прашу падтрымаць нашу прапанову аб павышэнні заработнай платы з 1 ліпеня для ўсіх медыцынскіх работнікаў», — звярнуўся да ўрада міністр аховы здароўя Васіль Жарко. Ён адзначыў, што «цяпер вельмі важна зрабіць захады для замацавання спецыялістаў у краіне». 

Як адзначыла прэс-служба ўрада, таксама на пасяджэнні прэзідыума пастаўлена задача завяршыць у 2014—2015 гадах рэканструкцыю і мадэрнізацыю матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый аховы здароўя абласнога, гарадскога і раённага ўзроўняў. 

Акрамя гэтага даручана ўнесці ва ўстаноўленым парадку ў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2015 год прапановы аб распрацоўцы праектаў законаў Беларусі аб здаровым ладзе жыцця і аб засцярозе здароўя насельніцтва ад наступстваў спажывання тытуню і ўздзеяння тытунёвага дыму. 

Міністэрству аховы здароўя даручана «забяспечыць даступнасць для насельніцтва высокатэхналагічных методык, якія робяць значны унёсак у паляпшэнне дэмаграфічных паказчыкаў, забяспечыць правядзенне якаснай дыспансерызацыі і скрынінгаў сардэчна-сасудзістых, анкалагічных захворванняў, цукровага дыябету і фактараў рызыкі ў мэтавых групах насельніцтва.

А таксама зрабіць неабходныя захады для нарошчвання аб'ёмаў вытворчасці і рэалізацыі айчынных лекавых сродкаў на ўнутраным і знешнім рынках, пашырэння асартыменту фармацэўтычнай прадукцыі і забеспячэння насельніцтва краіны даступнымі і якаснымі лекавымі сродкамі». 

Прэзідыум Савета міністраў даручыў распрацаваць парадак тэставання і псіхасацыяльнага анкетавання навучэнцаў і студэнтаў на прадмет спажывання алкаголю, наркатычных і псіхаактыўных рэчываў. Неабходна таксама распрацаваць комплекс мерапрыемстваў па прадухіленні распаўсюджвання наркатычных сродкаў і іх аналагаў сярод школьнікаў і моладзі. 

Кіраўнік урада канстатаваў тэндэнцыю росту паказчыкаў часовай непрацаздольнасці насельніцтва і расходаў на выплату адпаведных дапамог. Летась расходы на аплату бальнічных лістоў склалі 5,1 трлн. рублёў, прытым што на ўсю ахову здароўя было выдзелена каля 25 трлн.

«Я стаўлю задачу перад членамі прэзідыума ўрада выявіць недахопы ў сістэме аховы здароўя, безумоўна, не для таго, каб пасыпаць галаву попелам, а для выпрацоўкі комплексу мер, якія будуць працаваць на ўхіленне прычын, якія спараджаюць негатыўныя з'явы», — сказаў прэм'ер-міністр.

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна4

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне тэлефонныя махляры абдурылі на буйную суму былога прэм'ера1

Пад Гроднам фатографу ўдалося зняць лютую бойку двух баброў ВІДЭА2

У Мінскім раёне загадчык дома культуры вырошчваў каноплі3

Сабаленка пахвалілася акрэдытацыяй на «Ралан Гарос» для свайго сабакі2

ЗША зноў падоўжылі змякчэнне санкцый супраць расійскай нафты1

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы1

Расіяне абурыліся, што ў Кыргызстане іх ацэньваюць як каланізатараў. Кыргызы кажуць, што ацэньваць інакш «архіскладана»25

Прэзідэнт Венгрыі адмовіўся выконваць патрабаванне Мадзьяра адносна адстаўкі4

Меркель адмовілася быць пасярэдніцай у перамовах з Пуціным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна4

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць