Нясіце веру, што мы пераможам. Нясіце горда наш чысты сьцяг За нашых матуль і жанок прыгожых, За нашу волю,за наш абсяг!
Стойце мужна на нашых пляцах!
Стойце сьмела: ні кроку назад!
За нашу свабоду! За вольную працу,
За свой, за новы свабодны ўрад!
Стойце да рэшты і гаварыце
Мовай вуліцы з народам сваім.
Нам нельга, нельга здацца, скарыцца,
Як некалі барбарам здаўся Рым!
Нясіце веру, што мы пераможам.
Нясіце горда наш чысты сьцяг
За нашых матуль і жанок прыгожых,
За нашу волю,за наш абсяг!
А калі раптам стане так горка,
А калі раптам «рукі назад»,
Іншыя прыйдуць і дапамогуць
Шыхтом яднанья і песьняй у лад.
Вы наша сёньня, вы наша заўтра,
І хоць балюча, але, але
І па той бок мэталічных кратаў
Вясна цьвіце на турэмным шкле.
Буд'ё, 19–25 сакавіка 2006 году
-
«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»
-
Цыганкоў: Бабарыка значна бліжэйшы да пазіцыі офіса Святланы Ціханоўскай, чым да выказванняў «бабарыканцаў»
-
Бабарыка турэмшчыкам: «У мяне было, цяпер няма, але ёсць шанец, што будзе. А ў вас не было, няма і не будзе. І ў вашых дзяцей не будзе»
Каментары