Свет22

ЗША заклікалі да байкоту пуцінскага форуму ў Пецярбургу

Урад ЗША заклікае вядучых бізнэсменаў не ўдзельнічаць у Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме.

Пра гэта паведамляе Financial Times, перадае Inopressa.

Чыноўнікі патлумачылі, што ўдзел бізнэсменаў «стаў бы недарэчным сігналам, калі ўлічыць паводзіны Расеі» ва Украіне, пішуць журналісты, цытуючы словы Кэтлін Хэйдэн, афіцыйнага прадстаўніка Савета нацыянальнай бяспекі ЗША. «Адна інфармаваная крыніца паведаміла: высокапастаўленыя чыноўнікі Белага дома абзванілі амерыканскіх топ-менеджараў і сказалі ім, што прэзідэнт Абама просіць іх не ехаць» на форум, пішуць аўтары і дадаюць, што форум «цесна звязаны з расійскім урадам» (на загалоўнай старонцы сайта форуму ёсць партрэт Пуціна і словы пра тое, што форум праводзіцца «пад патранатам» прэзідэнта).

Ад удзелу ў форуме ўжо адмовіўся галоўны кіраўнік Citigroup. Па словах крыніц, кіраўнік Goldman Sachs, верагодна, адправіць на форум сваіх калегаў. «Белы дом імкнецца не дапусціць такіх прапагандысцкіх перамог Пуціна, як нядаўнія візіты кіраўнікоў Siemens і Royal Dutch Shell у Расію, нанесеныя ўжо пасля анексіі Крыма», — тлумачыць выданне. Тым не менш, у праграме канферэнцыі ўсё яшчэ значацца кіраўніка некалькіх амерыканскіх кампаній, прычым Boeing і BCG на мінулым тыдні пацвердзілі ўдзел. Кіраўнікі еўрапейскіх кампаній, відаць, не адмаўляюцца ад удзелу ў форуме.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць