Служба бяспекі Украіны папярэдзіла Упраўленне дзяржаховы (УДА), што жыццю Юліі Цімашэнкі пагражае небяспека.
Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміла прэс-сакратар палітыка Марына Сарока.
Паводле яе слоў, папярэджанне УДА паступіла ў ноч на аўторак.
Упраўленне ажыццяўляе ахову Цімашэнкі як кандыдата ў прэзідэнты. Зараз экс-прэм'ер знаходзіцца з паездкай у Мікалаеўскай вобласці.
Цяпер чытаюць
«Калі і прыеду ў Беларусь, то ўжо як турыст». Аргенцінец хацеў зрабіць бізнэс у Беларусі, але яго выслалі за драбязу. Цяпер дазволілі вярнуцца, але ёсць нюанс
Каментары