9 мая станцыя метро «Плошча Перамогі» будзе перакрыта, выхады з «Кастрычніцкай» абмежаваныя
Падчас правядзення святочных мерапрыемстваў 9 мая, прымеркаваных да Дня Перамогі, зменіцца рэжым працы метрапалітэна.
Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама,
з 6.30 і да заканчэння ўрачыстасцяў уваход і выхад грамадзян з метро на станцыі «Плошча Перамогі» будзе ажыццяўляцца з боку вуліцы Казлова. Непасрэдна падчас цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі пасадка і высадка пасажыраў на гэтай станцыі ажыццяўляцца не будзе да заканчэння мерапрыемстваў.
Цягнікі на станцыі «Кастрычніцкая» будуць функцыянаваць з пасадкай і высадкай пасажыраў, але будуць абмежаваныя выхады і ўваходы да Цэнтральнага дома афіцэраў і Палаца культуры прафсаюзаў.
Як растлумачыў намеснік начальніка УУС па ахове Мінскага метрапалітэна Валерый Кліндзюк, для забеспячэння грамадскага парадку на станцыях, набліжаных да месцаў правядзення мерапрыемстваў, будуць сканцэнтраваныя дадатковыя сілы супрацоўнікаў упраўлення. На гэтых станцыях чакаецца значнае павелічэнне пасажырапатоку.
Каментары