Свет

Данецкі алігарх Ахметаў не пусціў галасаваць на «рэферэндумах» на свае заводы

Група кампаній Рыната Ахметава не прызнала «рэферэндум» сепаратыстаў і не дазволіла праводзіць галасаванне на сваіх заводах.

Аб гэтым сказала дырэктар па камунікацыях Сістэм Кэпітал Менеджмент (СКМ) Рыната Ахметава Наталля Емчанка.

Яна адзначыла, што ўсе чатыры рэферэндумы ў Данецкай і Луганскай абласцях «праходзілі па-за прававым полем Украіны».

«Мы працуем толькі ў рамках украінскага заканадаўства і ўлічваць у сваёй працы будзем толькі яго», — падкрэслілі ў СКМ.

Акрамя таго, яна пацвердзіла, што сепаратысты прыходзілі на заводы з патрабаваннем далучыцца да незаконнага галасавання.

«На нашы актывы, скажам так, звярталіся арганізатары рэферэндумаў. Мы ветліва прасілі ў іх прававую базу і паколькі яе не было — на гэтым размова звычайна перарывалася», — сказала яна.

У нядзелю на Данбасе сепаратысты арганізавалі «рэферэндумы» аб статусе Луганскай і Данецкай абласцей.

Праходзіў таксама арганізаваны Каламійскім [губернатар Днепрапятроўскай вобласці] рэферэндум аб далучэнні да Днепрапятроўскай вобласці частак Данецкай і Луганскай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра намер забраць узбагачаны ўран з Ірана1

Акцёр Сяргей Тоўсцікаў змагаецца з цяжкай хваробай1

«Вось я сваіх дзяцей вывез»: лідар «Народнай грамады» Вільскі ўпікнуў Бабарыку за сына ў турме17

«Мне пофіг. Штрафуйце мяне, я багаты». Турыст на Гаваях кінуў камень у рэдкага цюленя — мясцовыя жыхары не даравалі20

На самалёце Лукашэнкі прывезлі ў Маскву бульбу для Прыдыбайлы6

Колькасць войска Канады расце самымі хуткімі тэмпамі за 30 гадоў. Прычына не толькі ў Трампе1

Падсасонны расказаў, як беларускія спецслужбы падсылалі да яго агента4

Аляксей Хлястоў расказаў, што ў таксі працуе і яго сын3

У Гродне правялі рэканструкцыю вызвалення горада з фарсіраваннем Нёмана ФОТЫ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць