Меркаванні153153

Новая палітычная сітуацыя: як беларускаму грамадству дзейнічаць ва ўмовах, калі Пуцін гатовы ўводзіць войскі ў адказ на перамены?

Піша Ігар Маханёк.

Пуцін напаў на Украіну адразу пасля змены ўлады. Вы ўяўляеце, што будзе з Беларуссю, калі ўлада зменіцца?

Раней мы заўсёды змагаліся за перамогу дэмакратычных празаходніх кандыдатаў і за бел-чырвона-белы сцяг, ведаючы, што краіне неабходна вызваляцца ад прыгнёту лукашызму. Але тут з'яўляецца знешні фактар.

Калі ў Беларусі Лукашэнка перастане быць прэзідэнтам, то Пуцін увядзе свае войскі практычна адразу. І што будзе з краінай? У адрозненне ад Украіны, у Беларусі няма легітымнага парламента, які будзе змагацца за незалежнасць. У Беларусі няма сваёй арміі — старшыя афіцэры ВС РБ прысягалі яшчэ СССР і асабіста Лукашэнку, але на Беларусь ім пляваць. У Беларусі расейскія ваенныя базы. Памежнага кантролю няма, і ўвайсці могуць лёгка як сотні тысяч правакатараў, так і танкі.

У Беларусі няма такіх моцных свабодалюбных рэгіёнаў, як Львоўшчына ва Украіне. Пераязджаць з акупаваных тэрыторый не будзе куды. З пашпартамі Беларусі мы ўсе будзем як герой Тома Хэнкса ў тэрмінале.

І на фоне ўсяго гэтага — з Лукашэнкам у нас пакуль незалежнасць. І нават калі Пуцін нападзе на краіну да змены ўлады, тут папулярнасць Лукашэнкі будзе важным дадатковым фактарам. І калі нейкі малойчык з Растова павесіць бела-сіне-чырвоны сцяг на выканкам, яго арыштуюць тыя самыя мянты, якія арыштоўваюць за бел-чырвона-белы.

Чырвона-зялёны сцяг — не мой сцяг, але лепш ён над будынкамі Мінска, а не сцяг суседняй дзяржавы. І калі пачнецца вайна, то наша армія абараняць краіну будзе менавіта пад чырвона-зялёнымі сцягамі. І пры такім — не дай Бог — развіцці падзей нам прыйдзецца пад гэтым сцягам аб'яднацца, якім бы саўковым і жахлівым ён ні быў.

Бел-чырвона-белая незалежнасць, на жаль, ізноў стане магчымая толькі тады, калі пуцінскі рэжым спыніць існаванне.

Мы ўпусцілі свой шанец у 90-х, калі Расія не нападала на суседзяў. Тады палякі, чэхі, латышы, літоўцы і эстонцы паспелі. Цяпер доўга чакаць новага шанцу.

* * *

Ігар Маханёк (нар. 1984) — выбітны беларускі праграміст. Працуе ў карпарацыі Google у Нью-Ёрку.

Каментары153

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук9

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары14

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай3

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць