У Мінску хлопца асудзілі на 15 сутак за раздачу ежы бедным
У Мінску, у судзе Партызанскага раёна, 19 мая прайшоў суд над Алесем Курцам, затрыманым 17 мая падчас раздачы ежы бедным у межах традыцыйныай акцыі «Ежа замест бомб».
Сведка з РУУС блытаўся ў паказаннях, не мог узгадаць, у што быў апрануты Курэц падчас затрымання, дзе была прапаркаваная машына, адказвае: «Гэта да справы не адносіцца». Зараз у судзе абвешчаны перапынак.
12:38
Алесь Курэц асуджаны на 15 сутак (нібыта за лаянку).
Яшчэ адзін сведка таксама блытаўся ў паказаннях. Курца прыйшлі падтрымаць каля 20 чалавек, але многіх не пусцілі ў залу суда, бо яны былі ў шортах (непаважнае стаўленне да суда).

***
Акцыі раздачы ежы адбываліся зімой штотыдзень у трох кропках горада: бяздомнікаў рэгулярна падкармлівалі бясплатнай ежай, але ўжо тады, зімой, актывісты адчулі на сабе ціск.
У суботу былі затрыманыя некалькі чалавек (у Міхайлаўскім скверы і парку Сімона Балівара), іх адвезлі ў пастарунак, праз 3 гадзіны выпусцілі ўсіх, акрамя Алеся Курца.
-
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
-
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
-
«Белавія» пачне лётаць з Гомеля ў Хургаду
Цяпер чытаюць
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
Каментары