Меркаванні3434

Віталь Цыганкоў: Хакей не пабудуе нам нацыю

Стужка ў Фэйсбуку поўніцца захапленьнем, што пасьля хакейных матчаў паўсюль па Менску (ажно ў Шабанах!) чуваць крыкі «Беларусь!» і нават «Жыве Беларусь!» Крычаць, дый ладна. Гэта б засталося простым жыцьцёвым назіраньнем, калі б не суправаджалася выказваньнямі і нават артыкуламі ў прэсе ў рэчышчы «Такога раней не было», «Людзі становяцца нацыяй», «В такие моменты мы больше всего вспоминаем, что мы белорусы».

От так, нарэшце беларусаў нешта аб’яднала — цяпер мы гатовыя ўступіць у Эўразьвяз… Хаця, нашто нам той Эўразьвяз! — будуем уласную беларускую імпэрыю на глебе хакейных каштоўнасьцяў!

Наколькі ж мы сталі непатрабавальнымі, калі звычайную радасьць спартовых заўзятараў гатовыя ўспрымаць як праяву нацыянальнай еднасьці. Ну так, людзі крычаць «Беларусь». І што з гэтага вынікае? Вы пагаварыце зь імі, спытайцеся, за каго яны галасавалі на выбарах ці як яны ставяцца да ўкраінскай сытуацыі. Не выключаю, што моцна расчаруецеся.

Па тэлеканале СТВ паказалі сюжэт пасьля матчу, калі мужчына ў беларускай вышыванцы крычыць «Беларусь!» і потым кажа карэспандэнту — «Дзякуй прэзыдэнту, што ён усё гэта пабудаваў. Толькі дзякуючы яму ў нас такі чэмпіянат. Бе-ла-русь, Бе-ла-русь».

Дык вось, адкрыю вам адзін сакрэт: людзі, якія выступаюць за дэмакратыю і ўступленьне ў Эўразьвяз — радуюцца за Беларусь, калі яны выйграе. Але людзі, якія ненавідзяць беларускую мову і хочуць, каб Беларусь уступіла ў Расею — таксама радуюцца за Беларусь, калі яна выйграе.. Людзі, якія гатовыя «мачыць» апазыцыю, ненавідзяць «бандэраўцаў» і «Гейропу» — таксама крычаць «Бе-ла-русь!» і радуюцца, калі яна выйграе.

Беларусы настолькі розныя ў сваіх асноўных падыходах да жыцьця і палітыкі, што ніякая спартовая перамога ніякім чынам іх не збліжае. Мы ўжо перамагалі ў футбол у Галяндыі, выйгравалі ў хакей на Алімпіядзе ў швэдаў і на чэмпіянаце сьвету ў расейцаў, Несьцярэнка абганяла ўсіх на Алімпіядзе на стомэтроўцы, БАТЭ перамагала «Баварыю», Домрачава здабыла тры золаты на апошняй Алімпіядзе. Хто-небудзь можа мне патлумачыць, якія грамадзкія зрухі адбываліся ў гэты момант зь беларускай нацыяй на фоне спартовых перамог? У чым канкрэтна праяўлялася гэтая «нацыянальная еднасьць», «адчуваньне супольнага духу»? У грамадзтве ўзрастала падтрымка нацыянальнай культуры, нейкіх беларускіх каштоўнасьцяў? Не-а. Можа, беларусы, адчуўшы рост годнасьці ў выніку спартовых перамогаў, пачыналі больш змагацца за свае ўласныя грамадзянскія, сацыяльныя і палітычныя правы? Не-а.

Пабудова нацыі – гэта мільён пасьлядоўных крокаў, і спорт – адзін зь іх, істотны, але далёка не самы вырашальны (проста ён найбольш гучны і прыкметны для шырокай публікі)

Вось, дарэчы, Домрачава перамагала на Алімпіядзе ў Сочы ў лютым, а ў сакавіку было праведзена чарговае сацыялягічнае апытаньне НІСЭПД, Паводле яго, калі ў сьнежні за аб’яднаньне Расеі і Беларусі прагаласавалі б 23,9% апытаных, то ў сакавіку — 29,3% Гэта так спартовыя перамогі ўплываюць на патрыятызм і нацыянальную еднасьць?

Ды ніяк яны не ўплываюць. Пара перастаць чакаць ад спорту нацыятворнага цуду. Калі я заўзею за беларусаў падчас матчу разам зь нейкім чалавекам, мы радуемся, абдымаемся… але я ня маю ніякіх ілюзіяў. Я разумею, што матч скончыцца, і мы застанемся пры сваіх меркаваньнях па ўсіх асноўных жыцьцёвых прынцыпах, мы ня зблізіліся ні ў чым.

Гэта як у кінатэатры, дзе дзьве гадзіны «ўсе як адзін» гледачы перажываюць за свайго ўлюбёнага героя. Кіно заканчваецца, і ўсе вяртаюцца ў рэальнае жыцьцё, не спадзеючыся на дапамогу Чалавека-павука ў вырашэньні сваіх праблемаў. І на хакей, як на Супермэна, спадзявацца ня варта.

Каментары34

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду12

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай з дапамогай штучнага інтэлекту ператварае сваю сістэму назірання ў інструмент «прагнастычнага» кантролю1

У Гродне сабак везлі ў адкрытым багажніку, адзін з іх выпаў падчас руху ВІДЭА1

Шалёны манеўр матацыкліста ў Гомелі трапіў на ВІДЭА2

Статкевіч: Лідары руху за дэмакратыю павінны заставацца ў краіне, нават калі кошт гэтага вялікі. Дыяспара можа адыграць толькі дапаможную ролю60

Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства2

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат8

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа20

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду12

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць