Свет99

«Газпром» падпісаў кантракт з CNPC, але па якой цане?

Гаворка ідзе пра 30-гадовы кантракт на пастаўку 38 млрд кубаметраў газу ў год.

«Газпром» і CNPC падпісалі кантракт аб пастаўках газу ў Кітай, перадае «Прайм». Дакумент падпісаны ў час афіцыйнага візіту Уладзіміра Пуціна ў Шанхай у прысутнасці прэзідэнта Расіі і главы КНР Сі Цзіньпіна.

Гаворка ідзе пра 30-гадовы кантракт на пастаўку да 38 млрд куб.м. газу ў год, аб цане паставак газу пакуль не паведамляецца.

Як распавядае «Ведомостям» адзін з удзельнікаў расійскай дэлегацыі ў Кітаі, «гэта было няпроста. Перамоўная група выціснутая як лімон. Чаша вагоў у бок падпісання рэальна схілілася толькі ў 12 па Маскве», адзначае ён. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра «38 млрд куб. м. газу ў год «на планцы», тэрмін кантракту — 30 гадоў. «Гэта больш за трыльён кубаметраў сумарна», — кажа суразмоўца «Ведомостей».

Акцыі «Газпрома» пасля навін аб кантракце падаражэлі на 1,84 % (на 13.51 мск), да 147 руб.

Перамовы аб пастаўках расейскага газу ў Кітай ідуць з 2004 г. Першапачаткова абмяркоўваліся два маршруты — заходні і ўсходні — з агульным аб'ёмам паставак у 70 млрд куб. м. у год. Але ў сакавіку 2013 г. было вырашана абмежавацца толькі ўсходнім маршрутам з аб'ёмам да 38 млрд куб. м. у год. Ён прадугледжвае будаўніцтва газаправода «Сіла Сібіры» ў створаных УСЦА ад Чаяндзінскага радовішча ў Якуціі да Уладзівастока з адводамі на Кітай ў раёне Благавешчанска. Пастаўкі таксама плануецца ажыццяўляць з Паўднёва-Кірынскага радовішча на шэльфе Сахаліна.

Каментары9

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай14

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

6 вайсковых машын, 20 машын суправаджэння. Прыезд Лукашэнкі ў рэзідэнцыю на Гомельшчыне трапіў на спадарожнікавы здымак16

«Пакуль заявак нуль». У віленскай школе Stembridge расказалі, як ідзе набор у садкоўскую групу з беларускай мовай навучання14

«Аблівалі фарбай помнікі, вырывалі крыжы». Падлеткі пашкодзілі больш за 50 магіл на Радаўніцу. Іх затрымаў спецназ4

Беларусь увайшла ў сусветны антытоп-5 па колькасці нараджэнняў20

Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся з Джонам Коўлам4

Салаўёў выбачыўся перад Вікторыяй Боняй, але адмовіўся выбачацца перад Мелоні5

Тэйлар Свіфт дамагаецца прававой абароны фразы «Прывітанне, гэта Тэйлар Свіфт»

Улады Беларусі прасілі Расію перадаць ім украінскія радовішчы на Данбасе. Тыя яшчэ нават не акупаваныя17

Колькі ў Беларусі жыве ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай14

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць